Пралеснік многагадовы, Пралеснік шматгадовы (Mercurialis perennis) — шматгадовая расліна сямейства .

Народныя назвы Па народных павер’ях пралеснік многагадовы карыстоўвалі як нагаворнае зелле. Таму існуюць такія назвы: «сіневароць»Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, «сінярод» Ботанический словарь, Спб, 1878.

Батанічнае апісанне Незаўважная расліна вышынёй 20-50 см, аднак у вясновым лесе яе складана не заўважыць дзякуючы сакавітай зеляніне курцін. На сцеблах, пераважна ў верхняй частцы, сабрана цёмна-зялёнае лісце. Лісце шырокае, звужанае з абодвух канцоў, завостранае, з пілаватым краем. Мужчынскія і жаночыя кветкі несамастойныя, дробныя, менш за 3 мм у дыяметры, сабраныя ў клубочки на разгалинаваным кветканосе. Суквецце — каласок.

Арэал Ва Украіне расце ў змешаных і шыракалістых лясах на багатых глебах, акрамя паўднёвага стэпу і Данецкага лесастэпу.

Значэнне і выкарыстанне Лекавая і ядавітая расліна. Выкарыстоўвалася для афарбоўвання тканіны ў сіні колер, паколькі ў сцеблах змяшчаецца сіні фарбавальнік — індыга.

Літаратура

Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с. Переліска — зілля-повертень // ХайВей — http://h.ua/story/415789/#ixzz3m7GXLKKO Sownik botaniczny acisko maoruski. — Krakw: Pol. Akad. Umiejtnoci, 1936.-411 s.

Катэгорыя:Малачайныя