Слабо́дка (, ) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета.

Геаграфічнае становішча Размешчана на рацэ Уса за 11 км на паўночны захад ад Рубяжэвічаў, за 70 км на захад ад Мінска.

Гісторыя Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Літвенскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745)., да 28 мая 2013 года — у склад Цясноўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Насельніцтва У 2008 г. вёска налічавала 71 жыхараСтолбцовский районный исполнительный комитет. Официальный сайт — Тесновской сельский исполнительный комитет / Сельские исполнительные комитеты / Власть / Столбцовский район|Ст …, ў 2013 г. — 54 жыхары.

Славутасці На тэрыторыі вёскі размешчана Царква велікамучаніка Георгія Перамаганосца пабудовы канца 1880-х, старыя могілкі з пахаваннямі XIX стагоддзя з каталіцкімі надмагіллямі і яго новая частка з праваслаўнымі надмагіллямі XX стагоддзя, возера, сажалка. Уезд і выезд з вёскі перасякаецца ракой Усай.

Спасылкі

Столбцовский райисполком Населённые пункты Республики Беларусь

Слабодка на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Літвенскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна