76-ы Венецыянскі кінафестываль праходзіў з 28 жніўня па 7 верасня 2019 года. Старшынёй журы асноўнага конкурсу фестывалю была прызначана аргенцінская кінарэжысёрка і сцэнарыстка Лукрэсія Мартэль. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стане франка-японская карціна рэжысёра Хірокадзу Корээды «Праўда».
Асноўны конкурс Наступныя фільмы былі адабраны для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме фестывалю:
Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр Краіна «» Wasp Network , «» Guest of Honour «» Ad Astra «Джокер» Joker Тод Філіпс «» The Perfect Candidate , «» A Herdade , «Малочныя зубы» Babyteeth Шэнан Мёрфі «Марцін Ідэн» Martin Eden , «» La mafia non è più quella di una volta «» Il sindaco del Rione Sanità «» 繼園臺七號 «Пра бясконцасць» Om det oändliga Рой Андэрсан , , «» The Laundromat Стывен Содэрберг «Праўда» La vérité Хірокадзу Корээда , «Размаляваная птушка» Nabarvené ptáče , , «» 蘭心大劇院 (Lán xīn dà jùyuàn) «» Gloria Mundi «» Waiting for the Barbarians , «» Marriage Story «» Ema Пабла Лараін «Я абвінавачваю» J'accuse Раман Паланскі
Пераможцы Конкурсная праграма Наступныя афіцыйныя ўзнагароды былі прысуджаны на 76-м Венецыянскім кінафестывалі: Залаты леў — «Джокер» (рэж. Тод Філіпс) Гран-пры журы — «Я абвінавачваю» (рэж. Раман Паланскі) — «Пра бясконцасць» (рэж. Рой Андэрсан)
Другарадныя ўзнагароды Наступныя другарадныя ўзнагароды былі прысуджаны на 76-м Венецыянскім кінафестывалі: (асноўны конкурс) — «Я абвінавачваю» (рэж. Раман Паланскі) Прэмія «Зялёная кропля» — «Я абвінавачваю» (рэж. Раман Паланскі) Прэмія «Sorriso Diverso Venezia» за найлепшы замежны фільм — «Я абвінавачваю» (рэж. Раман Паланскі)
Сітуацыя вакол Рамана Паланскага Прысутнасць Рамана Паланскага на фестывалі стала яго першым з’яўленнем на буйным кінамерапрыемстве пасля яго выключэння з у маі 2018 года. Падчас фестывалю старшыня журы заявіла: «Я не аддзяляю чалавека ад мастацтва. Я думаю, што важныя аспекты працы ўзнікаюць у чалавеку <…> Чалавека, які здзяйсняе злачынства такога кшталту і атрымоўвае вырак суду, і ахвяра якога лічыць сябе задаволенай кампенсацыяй, мне цяжка судзіць… Цяжка вызначыцца, які падыход будзе правільным па адносіне да людзей, што здзейснілі пэўныя ўчынкі і былі асуджаныя за іх. Я думаю, што гэтыя пытанні з’яўляюцца дыскусійнымі ў наш час». Мартэль таксама заявіла, што не прыме ўдзелу ў гала-вячэры ў падтрымку фільма. У сувязі з крытычнымі выказваннямі Мартэль у адрас Паланскага, прадзюсары фільма прыгразілі зняць карціну з фестывальнай праграмы. Пазней Мартэль растлумачыла свае каментарыі, заявіўшы: «Згодна з некаторымі паведамленнямі пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі, я лічу, што мае словы былі глыбока няправільна зразуметыя. Паколькі я не аддзяляю твор ад аўтара і я ўбачыла шмат чалавечнасці ў папярэдніх фільмах Паланскага, я не выступаю супраць прысутнасці фільма ў конкурсе. У мяне няма перадузятасці да яго і, вядома, я буду глядзець фільм, як і любы іншы ў конкурсе. Калі б у мяне была нейкая перадузятасць, я б склала з сябе абавязкі старшыні журы». Альберта Барбера, дырэктар Венецыянскага фестывалю, ад пачатку абараняў уключэнне фільма ў конкурсную праграму, заяўляючы: «Мы тут, каб убачыць творы мастацтва, а не судзіць чалавека, які за імі стаіць. Спадзяюся, мы зможам проста абмеркаваць якасць фільма, а не Паланскага і выпадак у акрузе Лос-Анджэлес».
Зноскі
Катэгорыя:Венецыянскі кінафестываль Катэгорыя:Кінафестывалі 2019 года Катэгорыя:Жнівень 2019 года Катэгорыя:Верасень 2019 года Катэгорыя:2019 год у Італіі Катэгорыя:Падзеі ў Венецыі