Новаазоўск () — горад у Новаазоўскім раёне Данецкай вобласці Украіны на беразе Азоўскага мора за 45 км на ўсход ад Марыупаля. За 10 км ад горада знаходзіцца аднайменный пункт пропуску на мяжы Украіны з Расіяй (Растоўская вобласць).

У канцы жніўня 2014 года калона бранятэхнікі з тэрыторыі Расіі заняла Новаазоўск. Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 года горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанніРозпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 "Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення".

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1849 годзе