На́радная (, , , ) — горная вяршыня Расіі, у Даследчым хрыбце Прыпалярнага Урала, на мяжы Рэспублікі Комі і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра.

Вышыня Нараднай гары складае 1895 м. З’яўляецца найвышэйшым пунктам Урала. Складзена з кварцытаў і метамарфічных сланцаў. На схілах гары лістоўнічныя і бярозавыя лясы, каля вяршыні — горная тундра і невялікія ледавікі.

Гісторыя назвы Сустракаецца назва Наро́дная. У 1927 годзе да 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі была зроблена спроба надаць назве гары ідэалагічную афарбоўку, быццам яна прысвоена ў гонар савецкага народа. Быў перанесены націск, але гэтая форма не прыжылася.

Літаратура

Спасылкі Гора Народная // Уральский банк информации (UB) Гора Народная // Официальный сайт Постоянного представительства Республики Коми при Президенте Российской Федерации

Катэгорыя:Горныя вяршыні Урала Катэгорыя:Горы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Комі Катэгорыя:Геаграфія Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра Катэгорыя:Вяршыні вышынёй ад 1000 да 2000 метраў