Марыя Вікенцьеўна Мякі́ннікава (нар. , ) — беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1970). Другая жонка беларускага скульптара Андрэя Бембеля.

Біяграфія Нарадзілася ў Гомелі ў сям’і чыгуначнага стрэлачніка. Скончыла ў 1934 годзе медыцынскі тэхнікум, у 1939 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1939—1941 гадах загадчыца отарыналарынгалагічнага аддзялення Полацкай гарадской бальніцы.

У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1944 гадах, начальнік хірургічнага аддзялення эвакашпіталя. У час вайны пазнаёмілася з беларускім скульптарам Андрэем Бембелем, за якога пасля выйшла замужСЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Устроить праздники из будней — к этому всегда стремились в доме Бембелей 7 октября 2016 .

У 1944—1946 гадах ардынатар отарыналарынгалагічнага аддзялення 2-й клінічнай бальніцы Мінска. У 1946—1960 годзе асістэнт кафедры хвароб вуха, горла, носа Мінскага медыцынскага інстытута. У 1955 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Параўнальная адзнака хірургічнага, кансерватыўнага і камбінаванага метадаў лячэння склеромных паражэнняў носа, насаглоткі і глоткі». У 1960—1969 гадах дацэнт кафедры. У 1968 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Клінікалабараторныя паралелі ў вывучэнні склеромы». У 1969—1973 гадах прафесар кафедры. У 1972—1973 гадах выконвала абавязкі кіраўніка кафедры.

Навуковая дзейнасць Вучаніца прафесара Я. І. Яраслаўскага. Працавала над праблемай этыялогіі, клінікі і прафілактыкі склеромы. Укараніла ў практыку метад лячэння склеромы бранхаскопам з кюрэтажам («Вопыт лячэння склеромы гартані і трахеі ўвядзеннем бронхаскапічнай трубкі», 1947), прымяніла камбінаваны метад лячэння носа і насаглоткі бужамі і дылятатарам.

Аўтар шэрагу даследаванняў па эпідэміялогіі склеромы, апісала асобныя ачагі склеромы, прапанавала класіфікацыю ачагоў склеромы («Клініка склеромы па матэрыялах абследавання ачага», 1959; «Матэрыялы па вывучэнні мікраачагоў склеромы ў г. Мінску», 1962; «Да эпідэміялогіі склеромы», 1965; «Да сучаснай геаграфіі склеромы ў БССР», 1965). Працавала над складанай праблемай дыспансерызацыі хворых склеромай («Пра дыспансерызацыю хворых склеромай», 1961; «Дыспансернае абслугоўванне хворых склеромай у г. Мінску», 1973; «Дыспансерызацыя хворых склеромай у Беларускай ССР», з сааўт., 1975).

Тэарэтычныя і практычныя вынікі абагульнены ў доктарскай дысертацыі «Клінікалабараторныя паралелі ў вывучэнні склеромы», 1968. Разам з супрацоўнікамі кафедры мікрабіялогіі ўпершыню ў Беларусі вывучала эпідэміялогію, этыялогію, патагенез і новыя метады лячэння і прафілактыкі азены. Прапанавала клінічную класіфікацыю азены. Сааўтар манаграфій «Азена, этыялогія, імуналогія і патагенез», 1974; «Азена, клініка, дыягностыка, лячэнне і эпідэміялогія», 1980.

Аўтар больш за 100 навуковых прац. Падрыхтавала 4 кандыдатаў медыцынскіх навук. Брала ўдзел у арганізацыі і правядзенні 5 рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый.

Старшыня ўпраўлення Беларускага навуковага таварыства отарыналарынголагаў (1971), ганаровы член таварыства (1993).

Узнагароды Узнагароджана медалямі, у т.л. баявымі.

Працы Озена: Этнология, иммунология, патогенез. Мн., 1974 (разам з А. П. Красільнікавым, І. А. Крыловым); Озена: Клиника, диагностнка, леченне и эпидемнология. Мн., 1980 (разам з А. П. Красільнікавым, І. А. Крыловым);

Літаратура

Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР