«Пастка для зубра. Ягайла» — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1994 годзе творчым аб’яднаннем «Тэлефільм» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Сюжэт Вялікі князь Альгерд сваім пераемнікам бачыць любімага сына Ягайлу. Слова, што так і будзе, ён бярэ са свайго брата, жамойцкага князя Кейстута. У Кейстута таксама ёсць шэсць сыноў, сярод якіх і ўлюбёнец Вітаўт, але ён клятвенна абяцае брату, што вялікім князем стане Ягайла. Так яно і здарылася. Ягайла атрымаў у спадчыну магутную дзяржаву, якое распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Аднак адзінаццаць родных братоў і шэсць сыноў Кейстута спакойнага жыцця не абяцаюць. Ягайла вырашае нанесці ўдар першым.

Ролі выконвалі

У эпізодах

Здымачная група сцэнарый — С. Тарасаў пастаноўка — В. Шавялевіч камера — Ул. Васінеўскі музыка — Л. Сімаковіч дэкарацыі і касцюмы — А. Балаш, Л. Буракова, А. Дзмітрыеў, А. Лагун зброя — Г. Асташонак, Н. Дубатоўка гук — А. Тыцюха грым — М. Немаў, М. Ражкоў рэжысёры — С. Агеенко, С. Шчаглоў мантаж — Л. Юркевіч ас. рэжысёра — А. Палупанаў, С. Жалтова ас. аператара — А. Сугако, В. Лазоўскі ас. мантажора — М. Львова, С. Шчыпакова касцюмер — З. Школьнікава рэквізітар — С. Рудзеня рэдактар — М. Клебановіч адміністрацыйная група — Л. Шчаглоў, Л. Старасвецкая дырэктар — Т. Шашкоўская

Спасылкі

«Пастка для зубра. Ягайла» на сайце

Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове