Эйдур Смары Гудзьёнсен (; нар. , ) — ісландскі футбаліст, які выступаў на пазіцыях паўабаронцы і нападніка. Шырокую вядомасць атрымаў па выступах за «Чэлсі» і «Барселону». Былы капітан нацыянальнай зборнай Ісландыі.

Біяграфія Ранні этап кар’еры Бацька Эйдура, Арнор Гудзьёнсен, быў адным з самых вядомых гульцоў у гісторыі ісландскага футбола і правёў вялікую частку сваёй футбольнай кар’еры ў Бельгіі. Эйдур нарадзіўся, калі яго бацьку было ўсяго 17 гадоў і ён толькі пераехаў у Бельгію. Пасля вяртання сям'і ў Ісландыю ў канцы кар’еры Арнора, Эйдур прыйшоў у клуб «Валюр» і дэбютаваў у асноўным складзе ўжо ва ўзросце 15 гадоў. У 1994 годзе ён перайшоў у галандскі ПСВ (Эйдховен). Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю з іншымі нападнікамі (у ліку якіх быў юны Раналда), Гудзьёнсен дэбютаваў у першай камандзе ПСВ у 17 гадоў, а неўзабаве ўжо згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны».

24 красавіка 1996 года Арнор і Эйдур Гудзьёнсен увайшлі ў гісторыю футбола, згуляўшы разам у міжнародным матчы за зборную Ісландыі супраць каманды Эстоніі ў Таліне. Арнор гуляў з пачатку матчу, а Эйдур у другім тайме замяніў бацьку. Гэта быў першы раз, калі бацька і сын прымалі ўдзел у адным міжнародным матчы.

У канцы 1996 года Эйдур зламаў ладыжку і доўга аднаўляўся пасля гэтай траўмы. За гэты час ПСВ скасаваў з ім кантракт. Эйдур перайшоў у англійскі «Болтан» у 1998 годзе і забіў 21 гол у сваім першым сезоне (1999/2000) у першай лізе і дапамог камандзе дайсці да паўфіналаў Кубка Англіі і Кубка англійскай лігі.

«Чэлсі» У 2000 годзе з-за фінансавых праблем у «Болтане» Гудзьёнсена прадалі ў «Чэлсі» за £ 4 млн. Разам з галандцам Джымі Флойдам Хасельбайнкам Эйдур склаў смяротную для варот суперніка пару ў нападзе, забіў 23 галы сам і дапамог Хасельбайнку з яго 27 галамі.

«Барселона» 14 чэрвеня 2006 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Барселонай». У складзе «Барселоны» разглядаўся як замена шведу Хенрыку Ларсану, які вырашыў правесці канец кар’еры ў сябе на радзіме.

Апошнія гады кар’еры У 2009 годзе перайшоў у «Манака», прычынай таму была недастатковая колькасцю гульнявога часу ў «Барселоне». Неўзабаве зноў апынуўся ў Англіі, гуляў за такія клубы, як «Тотэнхэм», «Сток Сіці» і «Фулхэм». З 2011 года выступаў у Грэцыі і Бельгіі.

5 снежня 2014 года было абвешчана аб вяртанні Гудзьёнсена ў «Болтан» да канца сезону 2014/15. У ліпені 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Шыцзячжуан Юнчан», дзе выступаў да лістапада.

У лютым 2016 года стаў іграком нарвежскага «Мольдэ»Гудьонсен перешел в норвежский «Мельде», які пакінуў у жніўні таго ж годаГудьонсен покинул «Мельде» и может завершить карьеру. Пазней далучыўся да індыйскага клуба «Пуна Сіці», аднак хутка пакінуў яго, так і не згуляўшы. У канцы 2016 года выказаў жаданне гуляць за бразільскі «Шапекаэнсі», які пацярпеў авіякатастрофу, аднак пераход не адбыўся.

У верасні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыГудьонсен объявил о завершении карьеры.

Дасягненні Трафеі Уладальнік Кубка Нідэрландаў (1): 1996 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў (1): 1996 Чэмпіён Нідэрландаў (1): 1997 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (1): 2005 Чэмпіён Англіі (2): 2005, 2006 Уладальнік Суперкубка Англіі (1): 2005 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1): 2006

Асабістыя дасягненні Найлепшы малады футбаліст Ісландыі (1): 1994 Найлепшы футбаліст Ісландыі (3): 2004, 2005, 2006 Найлепшы спартсмен Ісландыі (3): 2004, 2005, 2006

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце Barca.ru

Катэгорыя:Футбалісты Ісландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ісландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пуна Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Мольдэ Катэгорыя:Ігракі ФК Шыцзячжуан Эвер Брайт Катэгорыя:Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Бругэ Катэгорыя:Ігракі ФК Серкль Бругэ Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Сток Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйк’явік Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК Валюр