Нацыянальны футбольны стадыён — футбольны стадыён у Мінску, хатняя арэна для зборнай Беларусі па футболе.

Гісторыя Будоўля стадыёна пачалася ў студзені 2019 года, калі мінскія ўлады за свой кошт сталі рыхтаваць будаўнічую пляцоўку і падводзіць камунікацыі да будучай арэны.

Далейшыя выдаткі ўзяў на сябе кітайскі бок — арэна стала падарункам для Беларусі ад Кітая. Праектаванне вялося па кітайскіх стандартах, будаўнічых нормах і тэхнічных умовах, на будоўлі працавалі кітайскія рабочыя і інжынеры, выкарыстоўвалася кітайская тэхнікаКаков он — Национальный футбольный стадион?.

Стадыён быў адкрыты 7 чэрвеня 2025 года.

Апісанне Стадыён пабудаваны ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі і стандартамі ФІФА і УЕФА. На двух’яруснай трыбуне і ў асобных ложах маецца 33 145 пасадачных месцаў, з любога месца адкрываецца бесперашкодны агляд.

Ўсталяваны сістэма арашэння газона для падтрымання аптымальнай вільготнасці, дрэнаж для адводу дажджавой вады, падагрэў глебы для прадухілення прамярзання і падземная вентыляцыя для рэгулявання мікракліматуУзнали, в чем особенность Национального футбольного стадиона.

Агульная плошча забудовы — каля 48 тысяч квадратных метраў (надземная частка — 42 тыс. м², падземная частка — 6 тыс. м²). Элементы фасада выкананы з вертыкальных алюмініевых панэляў, якія ствараюць візуальны эфект формы і колеру. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжана паркоўка на 307 машына-месцаў (151 ў падземным паркінгу і 20 для аўтобусаў).

Крыніцы

Спасылкі У Мінску пабудуюць нацыянальны футбольны стадыён з кітайскім каларытам Футбол. Нацыянальны стадыён у Мінску пабудуюць па кітайскіх стандартах без іх адаптацыі да дзеючых нормаў Рэспублікі Беларусь Футбол. Арнамент ёсць, бегавых дарожак няма. У сеціве з’явіліся фота макета нацыянальнага стадыёна з новых ракурсаў Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказы па будаўніцтве ў Мінску футбольнага стадыёна і басейна

Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Мінска