Сулак () — рака ў Дагестане.

Даўжыня ракі 169Река Сулак // Государственный водный реестр РФ км, плошча вадазбору 15 200 км².

Утворыцца пры зліцці рэк Аварскае Койсу (Джурмут) і Андыйскае Койсу, якія бяруць пачатак у гарах Вялікага Каўказа. Спачатку цячэ ў Галоўным Сулакскім каньёне (глыбіня 700—1500 м), затым у Ахетлінскай цясніне, Чыркейскім пашырэнні і Малым Сулакскім каньёне, далей у шырокай даліне, пры ўпадзенні ў Каспійскае мора ўтварае дэльту.

Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе з красавіка па верасень з максімумам у чэрвені — ліпені. Расход вады — за 123 км ад вусця 176 м³/с. Сярэдняя мутнасць 450 г/м³, найбольшая 45 000 г/м³.

Прытокі: Ах-су (Ак-су), Чвахун-бак.

Спасылкі Река Сулак // Государственный водный реестр РФ

Катэгорыя:Рэкі Дагестана Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора