Траншэлія (Tranzschelia) — род іржаўных грыбоў сямейства пукцыніевых.

Адрозніваецца 10 відаў. Пашыраны ўсюды. Выклікаюць іржу раслін. На Беларусі найбольш вядомая  — рознагаспадаровы паразіт, узбуджальнік пераважна іржы слівы.

Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі, праз якія грыб паглынае пажыўныя рэчывы з клетак расліны-гаспадара. Спермагоніі (пікніды) амаль шарападобныя, ад карычневых да чорных. Эцыдыі (умяшчальня для двух’ядзерных спор — эцыдыяспор) адзіночныя, чашападобныя, ярка-жоўтыя. Эцыдыяспоры ў ланцужках, пакрытыя бародаўчатай абалонкай, пры пападанні на лісце з іх развіваюцца парошыстыя пустулы, дзе знаходзяцца летнія споры (урэдаспоры). За лета адбываецца некалькі такіх споранашэнняў. У канцы лета на іх месцы развіваюцца новыя пустулы, што маюць двухклетачныя, з глыбокай перацяжкай пасярэдзіне тэлейтаспоры, якія распадаюцца на 2 клеткі (характэрная адзнака роду). Служаць для перазімоўкі грыба.

Літаратура

Катэгорыя:Пукцыніевыя (парадак)