«Lidbeer» — беларускі фестываль у фармаце «open air», які быў задуманы і рэалізаваны як праваднік культуры і піўных традыцый у сталіцы піваварэння Лідзе, дзе бесперапынна з 1876 года варыцца піва. У 2018 годзе сабраў 130 000 гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і іншых краін. Падчас фестывалю дзейнічаюць амаль 200 намётаў фудкорта, працуюць групавыя экскурсіі на дзеючую піўную вытворчасць завода «Лідскае піва», ладзяцца інтэрактыўныя квэсты, забаўляльная праграма для дарослых і дзяцей, амаль 100 майстроў на вуліцы рамеснікаў. Падчас фестывалю граюць маладыя групы і вулічныя музыкі, працуе вольная малая сцэна з новымі імёнамі, а таксама адбываюцца выступленні вядомых музыкаў на тэрыторыі фестывалю.
Гісторыя 7 верасня 2019 года на сцэне гала-канцэрта выступілі сем гуртоў: «Yellow Arc 6», «Молчат дома», «Akute», «Агонь», Элджэй. Хэдлайнеры — рок-гурты «Сплін» і «Чайф».
Фестываль 2020 года быў адменены з нагоды пандэміі каранавіруса. У наступныя два гады фестываль не праводзіўся, быў адноўлены ў 2023 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:Культура Ліды