Lindemann — метал-праект, які быў створаны 4 студзеня 2015 года Цілем Ліндэманам і Петэрам Тэктгрэнам. Гурт быў названы ў гонар прозвішча аднаго з удзельнікаў. Музычны стыль гурта адносіцца да індастрыял-метала.

Першая сустрэча Ліндэмана і Тэктгрэна адбылася ў 2000 годзе ў Швецыі. Ліндэман быў разам з клавішнікам Rammstein — Крысціянам Лорэнцам. Петэр прадухіліў бойку паміж членамі групы Rammstein і байкерамі. З таго часу Ціль і Петэр хацелі стварыць супольны праект, але не маглі знайсці больш прыдатнага для гэтага часу.

Калі калектыў Rammstein у 2013 годзе сышоў на перапынак, Ціль і Петэр скарысталіся гэтым. 4 студзеня 2015 года, у 52 дзень нараджэння Ціля Ліндэмана, у Facebook быў анансаваны праект Lindemann. Гэта суправаджалася агульнай выявай, на якой Ціль і Петэр былі прадстваўлены ў якасці маладых.

Дэбютны альбом Skills in Pills запісваўся год у студыі гуказапісу Петэра. Першай песняй, напісанай для альбома, стала Ladyboy. У працы над песняй That’s My Heart прыняў удзел Clemens Wijers, музыкант нідэрландскай сімфонік-блэк-метал-групы Carach Angren.

28 мая выйшлі сінгл і кліп Praise Abort. Песня дэбютавала ў нямецкім iTunes на 56 месцы. Альбом Skills in Pills выйшаў 23 чэрвеня 2015 года і заняў першае месца ў нямецкім чарте Тэктгрэн і Ліндэман лічаць магчымымі канцэрты у падтрымку альбома.. На дадзены момант удзельнікі дуэта запісваюць новыя альбомы сваіх асноўных груп.

9 лістапада 2016 года ў Гамбурге Ціль і Петэр падчас канцэрта Pain выканалі песню Praise Abort

У канцы верасня 2018 года ў Расіі, Казахстане і Украіне быў анансаваны літаратурна-музыкальны тур Messer у падтрымку выхаду аднайменнай кнігі вершаў Ціля Ліндэмана на рускай мове. Усе падрабязнасці мерапрыемства трымаліся ў сакрэце. Вядомым было толькі тое, што суправаджаць Ліндэмана будзе Петэр Тэктгрэн. Гэта дало падставу для здагадак аб імаверным канцэртным выступленні праекта Lindemann. Чаканні спраўдзіліся 1 снежня 2018 года, калі ў Кіеве прайшло першае выступленне. Далей каманда наведала Санкт-Пецярбург, Маскву, Нур-Султан, Новасібірск, Іркуцк ды Самару. Апроч Петэра і Ціля канцэрт суправаджалі музыканты Pain: Greger Andersson, Jonathan Olsson, Sebastian Mogren Tägtgren.

Фота ды відэаздымка на мерапрыемствах былі катэгарычна забаронены. Аднак, рэжысёр кліпаў Rammstein і Lindemann Зоран Біхач, які быў на ўсіх канцэртах падчас тура, як мінімум, фатаграфаваў. Таксама на канцэрце ў Маскве быў іншы фатограф, Matthias Matthies, дзякуючы якому ў інтэрнэце з’явіліся два прыгожых фотаздымка.

Склад

Ціль Ліндэман () — тэксты песень, вакал Петэр Тэктгрэн () — музыка, гітара, бас-гітара, ударныя, клавішныя

Дыскаграфія

Альбомы НазваІнфармацыяПазіцыя ў чартахGERAUSAUTFINFRANLDSWESWIUKUSSkills in Pills Дата выпуску: 23 чэрвеня 2015 Лэйбл: Warner Central Europe1173116627235144F & M Дата выпуску: 22 кастрычніка 2019 Лэйбл: Universal1—3538—23385—

Міні-альбомы

Praise Abort (Remixes) (2015)

Канцэртныя альбомы

Live in Moscow (2021)

Сінглы ГодСінглПазіцыя ў чартахАльбомGER2015Praise Abort42Skills in Pills2015Fish On—2018Mathematik (ft. Haftbefehl)—F & M

Відэаграфія ГодНазваАльбом2015Praise AbortSkills in Pills«Fish On»2018Mathematik (ft. Haftbefehl)F & M2019Steh auf

Крытыка

«Ціль і Петэр зрабілі выдатны і бязлітасны альбом, які парадуе прыхільнікаў гэтага жанру ва ўсім свеце. Я таксама вельмі рады, што яны абралі Warner Music у якасці партнёра для выпуску гэтага альбома, які, я ўпэўнены, стане лепшым у 2015 годзе», кажа генеральны дырэктар Warner Music Group у Цэнтральнай Еўропе — Бернд Допп. Пэр Хулкаф з Raubtier на Facebook: Пекка Т і Ціль з Rammstein ствараюць іх новы магутны гурт! Тыя маленькія часткі, якія я чуў, узарвалі мой мозг! гэтай старонцы і трымайце свае вочы адкрытымі. Гэта будзе адклікацца рэхам у вечнасці. Я хвалю цябе Петэр, мой кроўны брат!" Сцю Берген, прэзідэнт Warner Music па міжнародных справах дадае: «Ціль Ліндэман і Петэр Тэктгрэн — унікальныя артысты, і мы шчаслівыя, што менавіта нам выпаў гонар прывесці іх Lindemann да міжнароднага поспеху».

Заўвагі

Спасылкі Афіцыйная старонка на «Facebook»  «The Guardian»  «Loudwire»  Сайт skillsinpills.com Афіцыйны канал на «YouTube»

Катэгорыя:Метал-гурты Германіі Катэгорыя:Метал-гурты Швецыі Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2015 годзе