Ян Павал Нагель, сапраўднае імя — Хорст (, 8 мая 1934, Лоза, Германія — 21 мая 1997, Лічэн, Германія) — лужыцкі кампазітар і грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна» (1991-1992).
Біяграфія Нарадзіўся 8 мая 1934 года 8 мая 1934 года ў лужыцкай сялянскай сям'і. Музычную адукацыю пачаў у музычнай школе Гёрліца. Працягнуў адукацыю ў Нямецкай вышэйшай музычнай акадэміі ў Берліне. Навучаўся ў магістратуры ў класе Рудольфа Вагнера-Рэгені ў Нямецкай акадэміі мастацтваў. З 1964 года на працягу двух гадоў быў дырэктарам хору пры Дзяржаўным ансамблі лужыцкай народнай культуры ў Баўтцэне і кіраўніком ансамбля Лужыцкай вышэйшай музычнай школы ў Котбусе. Потым працаваў пазаштатным кампазітарам. У 1968 годзе змяніў сваё імя на Ян Павал. Быў старшынёй рабочай групы лужыцкага музыказнаўства. У 1991 годзе быў абраны старшынёй культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна». З 1991 года супрацоўнічаў з музычным выдавецтвам «ENA-Musikverlag».
Памёр 21 мая 1997 года пасля працяглай хваробы ў вёсцы Лічэн.
Сачыненні Спалучаў у сваіх творах матывы лужыцкай народнай музычнай культуры з музыкай XX стагоддзя. Работы Яна Павала Нагеля неаднаразова запісваліся для радыё і кампакт-дыскаў. У 1998 гады выдаў аўтабіяграфію на нямецкай мове «Kindheit in Litschen».
«Passacaglia für großes Orchester»; «Sinfonia 2 „Voces della noche“ nach Texten von Gabriela Mistral»; «Drei Gesänge für Bariton und Orchester auf Gedichte Johannes von Bobrowski»; «Sonate für Violine und Klavier»; «Sorbische Tänze für Streichquartett»; «Klavierquintett»; «Ave Maria (Motette)»; «Streichquartett Nr. 2»; «Drei Fabeln von Gotthold Ephraim Lessing für Sprecher und Instrumente»; «Kocoriana-Suite im alten Stil»; «Morceaux caracteristiques für Violoncello und Klavier»; «Variationen für Violoncello und Orchester über einen alten sorbischen Tanz».
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1956).
Літаратура
Radochla, Edeltraud: Jan Paul Nagel : Komponist, Dirigent und Förderer der sorbischen/wendischen Kultur, in: Stog — Der Schober: das Jahrbuch mit Geschichten aus dem Spreewald / Hrsg.: Förderverein Heimatgeschichte «Stog» e.V., Burg, 2008
Спасылкі Біяграфія Біяграфія Бібліяграфія
Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія дзеячы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага