Кхартапху (7213 м) — адзін з пікаў хрыбта Махалангур-Хімал, у цэнтральнай частцы Гімалаяў, за 10 км на паўночны ўсход ад Эверэста (8848 м). Размешчаны ў Тыбеце на поўначы даліны Каншунг, абмежаванай з поўдня велічнымі вяршынямі — Эверэст, Лхоцзэ, Чамалонза, Макалу. Кхартапху з’яўляецца 102-й па вышыні вяршыняй свету, але зусім губляецца на фоне блізка размешчанага гіганта Эверэста. Першае ўзыходжанне здзейснена з ледавіка Усходні Рангбук — па шляху першай экспедыцыі на Эверэст (Мэлары).

Катэгорыя:Гімалаі Катэгорыя:Горныя вяршыні-сямітысячнікі Катэгорыя:Горныя вяршыні Азіі Катэгорыя:Горы Кітая