Абчу́гскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Абчуга.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смародзінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 5 мая 1962 года ў склад Заборскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Журавы, Кутавец, Луцішча, Лютыя, Мальцы, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева), наўзамен у склад сельсавета з Заборскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (вёскі Асечана, Бобрык, Бяляны, Забарочча, Забор’е, Касянічы, Клубынічы, Краснавінка, Харытанцы і Чараёўка)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 14 верасня 1972 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Забарочча, Харытанцы і Чараёўка)Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).. 31 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бобрскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Журавы, Калыбанава, Кастрычнік, Кутавец, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 990 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 95,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: аграгарадок Абчуга, вёскі Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Крупскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чарэйскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе