Даніл Копач (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР «Белкард», пазней стаў выступаць на юнацкім узроўні за гродзенскі «Нёман», з 2018 года гуляў за дубль клуба. У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з асноўнай камандай гродзенцаў. У сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Нёманам»Копач и Шишлов подписали трехлетние контракты с "Неманом".
Сезон 2019 пачынаў у дублі, а 13 ліпеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм матча супраць «Слуцка» (0:0). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з асновай «Нёмана», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»Полузащитник гродненского “Немана” Даниил Копач присоединился к “Сморгони” . Стаў адным з асноўных ігракоў смаргонскага клуба, застаўся ў камандзе і ў сезоне 2021, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе.
У ліпені 2021 года перабраўся ў «Слонім-2017»Копач покинул "Сморгонь" и присоединился к "Слониму-2017", дзе таксама стаў іграком асновы. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам»На просмотре в "Немане" ряд футболистов, але неўзабаве далучыўся да «Ліды», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцуБелый, Копач, Рогач и Зенько стали игроками "Лиды". Спачатку рэгулярна з’яўляўся на полі, з лета страціў месца ў складзе лідскай каманды. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Ліду», тады ж скончыўся і кантракт з «Нёманам».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Нёман 27 5 2019 Д1 Нёман 1 0 2020 Д2 Смаргонь 25 0 2021 (1) Д1 Смаргонь 13 1 2021 (2) Д2 Слонім-2017 15 2 2022 Д2 Ліда 14 3
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда