Джэйш аль-Іслам ( — «Армія ісламу») — кааліцыя сірыйскіх антыўрадавых узброеных груповак ісламісцкага напрамку, якая сфармавалася восенню 2013 года.
Да красавіка 2018 года ўяўляла сабой найбольш магутную ўзброеную групоўку ў анклаве Усходняя Гута, у непасрэднай блізкасці да Дамаска. Супернічала за ўплыў у рэгіёне з групоўкамі «Файлак ар-Рахман» і «Фронт аль-Нусра». Штаб-кватэра і асноўныя сілы ўтварэння дыслакаваліся ў горадзе Дума. У красавіку 2018 года ў выніку наступленне ўрадавых сілаў кааліцыя была вымушана здаць пазіцыі і цяжкае ўзбраенне і эвакуявацца на поўнач правінцыі Алепа, кантраляваную турэцкімі УС і Сірыйскай нацыянальнай арміяй.
Падтрымліваецца Саудаўскай Аравіяй.
Уваходзіць у спіс тэрарыстычных арганізацый, складзены сірыйскім урадам«Syria rebel group appoints successor to slain commander». У расійскі адзіны федэральны спіс тэрарыстычных арганізацый не ўключанаЕдиный федеральный список организаций, в том числе иностранных и международных организаций, признанных в соответствии с законодательством Российской Федерации террористическими. Прызнана тэрарыстычнай ў Іране і ЕгіпцеSaudi Arabia blocks peace talks on Syria . У той жа час, яна публічна асуджае ісламісцкі тэрарызм.
У маі 2016 года Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Джэйш аль-Іслам» тэрарыстычнай групоўкай, аднак гэта прапанова не знайшла падтрымкіООН не признала группировки «Ахрар аш-Шам» и «Джейш аль-Ислам» террористическими — Газета.Ru.
Спасылкі Парад сил Армии ислама — документальная запись
Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:Сірыйская апазіцыя Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе