Брыгада Ахрар-аш-Шам або Харакят-Ахрар аш-Шам аль-Ісламія ( — «Ісламскі рух свабодных людзей Шама») — саюз ісламісцкіх салафіцкіх тэрарыстычных брыгад, аб’яднаных для вайны супраць арміі ўрада Башара Асада, а таксама баевікоў Шабіхі і Хезбалы. Узначальваецца Хасанам Абудам. У ліпені 2013 у складзе «Ахрар аш-Шам» было ад дзесяці да дваццаці тысяч баевікоў, што робіць яе адной з самых буйных апазіцыйных узброеных груповак. Стала адной з асноўных арганізацый, якія складалі Сірыйскі ісламскі фронт (разам з Джэбхат-ан-Нусрай і Джэйш-аль-Мухаджырын валь-Ансар).
Сучасны сірыйскі ўрад, а таксама шэраг краін (уключаючы Іран і Ліван), кваліфікуюць дзейнасць дадзенай групоўкі як тэрарыстычную. Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Ахрар-аш-Шам» тэрарыстычнай групоўкай, але рэзалюцыя не знайшла падтрымкіООН не признала группировки «Ахрар-аш-Шам» и «Джейш-аль-Ислам» террористическими — Газета.Ru | Новости.
Структура і ідэалогія Група заснавана суніцкімі палітвязнямі, якія ўтрымліваліся ў дамаскай турме Седная да вызвалення ў рамках амністыі ў маі 2011 года. У канцы 2011 года Ахрар аш-Шам налічвала каля 25 атрадаў, размеркаваных па Сірыі. Пасля колькасць атрадаў павялічылася: у ліпені 2012 года іх было 50, а ў сярэдзіне студзеня 2013 года — ужо 83. Большасць з штаб-кватэр гэтых падраздзяленняў размешчана ў вёсках вілаята Ідліб, хоць многія з іх знаходзяцца ў Хаме і Алепа. Удзельнікамі цяжкіх баёў становяцца, у асноўным, брыгады Каўафіль аш-Шухада (Караваны шахідаў), Ансаруль-Хака (Змагары справядлівасці) у Хан Шэйхун, Вілан Ідліб, Катаіб ат-Таухід уаль-Іман (Брыгады «Адзінабожжа і вера»), Катаіб аш-Шахбаі (Брыгады шэрага; шэры — эпітэт горада Алепа), брыгады Хасана бін Сабат, Вілан Алепа, Салахуд-Дзін (Выратаванне рэлігіі) і брыгады Абуль-Тыдала (Бацька адкуплення).
У сваім першым відэазвароце Ахрар аш-Шам заявіла аб тым, што мэта групоўкі — звяржэнне ўрада Асада і ўсталяванне ісламскай дзяржавы ў Сірыі, аднак яны прызналі, што трэба ўлічваць імгненныя патрэбы насельніцтва. Паўстанне параўноўваліся з джыхадам супраць генерала Сафаві, які спрабаваў усталяваць шыіцкую дзяржаву ад Ірана праз Ірак і Сірыю, а затым у Ліване і Палесціне.
Ахрар аш-Шам ускосна супрацоўнічае са свецкімі апазіцыйнымі рухамі (ССА), аднак не падтрымлівае адносіны з Сірыйскай нацыянальнай кааліцыяй. Рух супрацоўнічае з іншымі ісламскімі групамі, пры гэтым захоўвае сваю выразную структуру і сакрэтнасць. Большая частка фінансавання ідзе ад донараў з Кувейта.
Ахрар аш-Шам мае кіраўніцтва ў Сірыі і падкрэслівае, што рух заснаваны менавіта для яе, а не для глабальнага джыхадуhttps://www.economist.com/news/middle-east-and-africa/21582037-one-islamist-rebel-group-seems-have-overtaken-all-others-competition-among Syria’s Islamist fighters: Competition among Islamists. Па заявах байцоў арганізацыі, мэтамі іх аперацый з’яўляюцца ўрадавыя войскі і Шабіха.
На снежань 2016 года Ахрар аш-Шам уключала больш за 80 атрадаў агульнай колькасцю каля 16 тыс. чалавек. 29 снежня 2016 года групоўка далучылася да ініцыяванага Расіяй рэжыму перамір’я з 30 снежня 2016 годаСписок вооруженных группировок в Сирийской Арабской Республике, присоединившихся к режиму перемирия с 30 декабря 2016 г : Министерство обороны Российской Федерации.
Роля ў вайне У снежні 2012 года было абвешчана аб стварэнні новай кааліцыі, названай «Сірыйскім Ісламскім фронтам». З 11 арганізацый, якія былі аб’яднаны ў гэтай кааліцыі, Ахрар аш-Шам была самай буйнай, а член групоўкі Абу Абдарахман ас-Суры стаў афіцыйным прадстаўніком фронту. У студзені 2013 года некаторыя з арганізацый-членаў «Сірыйскага Ісламскага фронту» абвясцілі, што яны аб’ядналі сілы з Ахрар аш-Шам у больш шырокую групу пад назвай Харакат Ахрар аш-Шам аль-Іслам.
9 верасня 2014 года тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас сустрэчы камандавання Ахрар аш-Шам у горадзе Ідліб. У выніку выбуху загінулі не менш як 45 чалавек, у тым ліку лідар групоўкі Хасан Абуд і яшчэ 27 палявых камандзіраўSyria rebels name slain leader’s replacementSyrian Civil War: 'At Least 45' Killed as Blast Hits Meeting of Islamist Insurgents. Адказнасць за атаку ніхто на сябе не ўзяў, хоць раней (23 лютага таго ж года) аналагічную атаку на камандуючых Ахрар аш-Шам здзейснілі баевікі ІДІЛTop al-Qaeda operative killed in Syria attack.
Звязаныя падзеі Ахрар аш-Шам адказна за вызваленне журналіста NBC Рычарда Энгель і яго здымачнай групы, якія падарожнічалі разам з групай байцоў з антыўрадавых сіл і былі затрыманы войскамі, падкантрольнымі ўраду Сірыі (пазней, 15 мая 2015 г., само агенцтва NBC адмовілася ад гэтай версіі, заключыўшы, што выкрадальнікі ставіліся да суніцкай узброенай групоўкі, не звязанай з шыіцкімі праўладнымі групамі, у тым ліку на падставе рэпартажаў The New York Times).
6 лістапада 2014 года Ахрар аш-Шам стаў чацвёртай ісламісцкай групоўкай ў Сірыі, чые пазіцыі падвергліся авіяўдару ВПС ЗШАReport: Airstrikes target another Islamist group in Syria.
Гл. таксама Армія заваёвы
Крыніцы
Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе