Кірыл Насановіч (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік чэрвеньскага «Коласа».

Клубная кар’ера Пачынаў выступаць у аматарскіх лігах Мінска, у 2014 годзе гуляў у Другой лізе за каманду «Агракамбінат Ждановічы». У лютым 2015 года стаў іграком «Слоніма»"Слоним" подписал нападающего "Ждановичей", у складзе якога згуляў у 12 матчах у Першай лізе, пасля чаго ўлетку таго ж года вярнуўся ў «Агракамбінат Ждановічы». Сезон 2016 пачаў у «Ашмянах», аднак хутка пакінуў каманду, пазней далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі». У 2017—2019 гадах гуляў у Першай лізе за светлагорскі «Хімік», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У пачатку 2020 года зноў далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», дзе гуляў да лета, а ў пачатку 2021 года стаў іграком стаўбцоўскага «Кронана». У 2022 годзе вярнуўся ў «Вікторыю». У жніўні 2023 года перайшоў у чэрвеньскі «Колас».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Агракамбінат Ждановічы‎ Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017‎ Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК‎ Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск‎ Катэгорыя:Ігракі ФК Кронан Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Чэрвень