Курт Хорст Шлосар (, ; 23 верасня 1903, Дрэздэн, Германія — 10 сакавіка 1964, Дрэздэн, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — сербалужыцкі мастак і графік.
Біяграфія Нарадзіўся 23 верасня 1903 года ў Дрэздэне ў сям'і чэшскага мастака Густава Шлосара (1871-1961) і лужычанкі Ліны Швабіц (1877-1951) з вёскі Дзельна-Кісліца каля горада Бенадзіцы. З 1910 года па 1918 год навучаўся ў сербалужыцкай народнай школе ў Дрэздэне. Пасля школы працаваў вучнем мастака на фарфоравай фабрыцы. У 1923 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства. Працаваў мастаком на фарфоры на фабрыцы ў ваколіцах Будапешта. З 1927 па 1937 год навучаўся ў Дрэздэне ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам мастака-экспрэсіяніста Ота Дзікса. Нягледзячы на прыналежнасць да нацыянальнай славянскай меншасці, выстаўляў свае карціны на выставах падчас нацысцкага рэжыму да 1943 года, калі быў прызваны ў армію. Большасць даваенных работ Курта Шлосара згарэлі ў час бамбардзіроўкі Дрэздэна ў лютым 1945 года. Пасля вайны знаходзіўся да 30 мая 1945 года ў лагеры для ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі ў Аўстрыі. Пасля вяртання ў Лужыцу працягнуў пісаць карціны. У 1946 годзе заснаваў у Радвары Сербалужыцкую школу мастацтваў. З 1949 года быў старшынёй заснаванага ў 1948 годзе Таварыства сербалужыцкіх мастакоў. Атрымаўшы ад гэтага таварыства стыпендыю, напісаў некалькі карцін, прысвечаных вёсцы Слепа. У апошнія гады свайго жыцця пісаў карціны, прысвечаныя індустрыялізацыі ГДР і Народнай арміі ГДР.
Узнагароды
У 1959 годзе быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.
Літаратура
Alfred Krawc. Šlosar, Horst // Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. — Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984. — 546 p. Jonathan Osmond. Horst Schlossar. Dix-Meisterschüler, sorbischer Volksmaler, sozialistischer Realist und NVA-Künstler // Lětopis. — 2013. — Февраль. — С. 3-24. M. Nowak-Njechorński. Nekrolog // Rozhlad. — 1964. — Апрель. — С. 126 - 127.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Сербалужыцкага інстытута
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі ГДР