Уладзіслаў Яцкевіч (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Смаргонь, дзе займаўся да 12 гадоў. Пазней быў запрошаны ў салігорскі «Шахцёр», выступаў за юнацкія каманды клуба. У 2015 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», за якую стаў гуляць у Першай лізе, пераважна выходзячы на замену. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам. У сезоне 2017 замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў смаргонцаў.
З пачатку 2018 года трэніраваўся ў складзе «Баранавічаў», з трэнерам гэтага клуба Іванам Крутавым працаваў у салігорскім «Шахцёры». У лютым 2018 года падпісаў кантракт з баранавіцкім клубам, аднак ужо ў ліпені таго ж года вярнуўся ў «Смаргонь».
У ліпені 2019 года стала вядома, што Уладзіслаў пакідае смаргонскі клуб і працягне кар’еру ў гродзенскім «Нёмане». У жніўні афіцыйна перайшоў у гродзенскі клуб, падпісаўшы трохгадовы кантракт. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:1). Выступаў пераважна за дубль гродзенцаў, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену.
У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні». Стаў трывалым іграком стартавага складу, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь».
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам». З лютага знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», які ў сакавіку арандаваў абаронцу. У пачатку сезона выхадзіў на поле ў складзе слуцкай каманды, а з мая выбыў з-за траўмы і больш не гуляў. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб, Аднак тады ж скончыўся і кантракт з «Нёманам», і ў студзені 2023 года абаронца падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам». У сезоне 2023 згуляў за слуцкі клуб толькі ў адным матчы Кубка Беларусі, і ў чэрвені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк».
У ліпені 2023 года стаў іграком «Смаргоні». У снежні 2023 года пакінуў клуб.
У студзені 2024 года папоўніў склад «Гомеля».
Міжнародная кар’ера 8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і быў заменены ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 Д2 Смаргонь 10 0 2016 Д2 Смаргонь 8 0 2017 Д2 Смаргонь 28 3 2018 (1) Д2 Баранавічы 9 0 2018 (2) Д2 Смаргонь 7 0 2019 (1) Д2 Смаргонь 11 0 2019 (2) Д1 Нёман 6 0 2020 Д1 Нёман 6 0 2021 Д1 Смаргонь 26 1 2022 Д1 Слуцк 6 0 2023 (1) Д1 Слуцк 0 0 2023 (2) Д1 Смаргонь 12 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель