Вязавік трохлісты, птэлея трохлістая (Ptelea trifoliata) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Прыгожы куст ці невялікае дрэўца, да 6 м вышынёй, з круглявай кронай. Маладыя парасткі апушаныя, на наступны год голыя, чырвона-бурыя, старыя галіны цёмна-бурыя. Лісце трайчатае, цёмна-зялёнае, бліскучае, доўга не ападае восенню. Кветкі дробныя, да аднаго сантыметра, зелянява-белыя, з непрыемным пахам, у шчыткападобных суквеццях да васьмі сантыметраў у папярочніку. Плады — крылаткі, падобныя на плады вяза, за што від і атрымаў адну са сваіх назваў, нярэдка амаль усю зіму захоўваюцца на галінах. Плады пры расціранні пахнуць хмелем.
Арэал
Расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі (ад Антарыа да Фларыды і Мінесоты).
У культуры Самыя распаўсюджаныя дэкаратыўныя формы:
пірамідальная (f. fastigiata); залацістая (f. aurea); пяцілістковая (f. pentaphylla); пухнатая (f. pubescens) — з апушанымі лісточкамі. На жаль, гэтыя формы не вельмі цягавітыя і пакутуюць ад зімовых маразоў.
Даволі марозаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебы, можа пераносіць невялікую засоленасць. Засухаўстойлівая і мірыцца з умовамі горада. На поўдні аддае перавагу лёгкаму зацяненню. У больш паўночных раёнах пажаданы сонечны цёплы ўчастак.
Значэнне і выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках, як падлесак пад дрэвамі з ажурнай кронай. Свежае лісце і маладую кару выкарыстоўваюць у медыцыне, плады — у піваварстве як заменнікі хмелю.
Спасылкі
Вязавік трохлісты Ptelea trifoliata L. (Вязовник трёхлисточковый)
Катэгорыя:Рутавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе