Мікалай Мікалаевіч Пунін (; 16 лістапада 1888 — ) — расійскі і савецкі гісторык мастацтва, мастацкі крытык.

Біяграфія Нарадзіўся ў Гельсінгфорсе (Хельсінкі) ў 1888 годзе. Выпускнік Царскасельскай гімназіі 1907 года, вучыўся ў Інакенція Аненскага. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1914 годзе. З 1913 па 1916 год — супрацоўнік часопіса «Апалон», дзеля якога яму нават давялося пакінуць ўніверсітэцкую кар’еру. У 1913—1934 гадах працаваў у Рускім музеі, пасля рэвалюцыі — камісар пры Рускім музеі і Дзяржаўным Эрмітажы.

У 1918—1919 гадах загадваў Петраградскім выяўленчым мастацтвам Наркамасветы. Разам з У. Маякоўскім, В. Брыкам і Э. Шталбергам уваходзіць у рэдакцыйны савет газеты «Мастацтва камуны» (кастрычнік 1918 года). У 1927 годзе ўзначаліў аддзяленне і стварыў экспазіцыю найноўшых плыняў у мастацтве Рускага музея.

Намеснік дырэктара Ленінградскага Дзяржаўнага Інстытута Мастацкай Культуры, пазней — прафесар Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Майстэрстваў.

У 1934 годзе звольнены з Рускага музея.

Аўтар кніг «Японская гравюра» (1915), «Андрэй Рублёў» (1916), «Татлін» (1921). У 1920 годзе выйшла кніга «Сучаснае мастацтва» (цыкл лекцый), у 1927—1928 гг. — «Найноўшыя плыні ў рускім мастацтве». Рэпрэсаваны ў 1949—1953 гадах. Загінуў у зняволенні (Абезьскі лагер). Пасмяротна рэабілітаваны ў 1957 годзе.