Дуб балотны (Quércus palústris) — буйное дрэва родам з Паўночнай Амерыкі; від роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Дуб балотны — стройнае дрэва вышынёй да 25 м і дыяметрам праекцыі кроны 10-15 м. Крона пірамідальная (у маладосці вузкапірамідальная, затым — шырокапірамідальная). Кара ствала зелянява-карычневая, доўга застаецца гладкай.

Лісце даўжынёй да 12 см, з пяццю-сям’ю глыбока выразанымі, амаль да сярэдзіны ліста, зубчастымі лопасцямі, зверху ярка-зялёныя, знізу святлей, з пучкамі валасінак у кутках жылак. Восенню — ярка-пурпуровае.

Жалуды сядзячыя, амаль шарападобныя, у папярочніку да 1,5 см, прыкладна на траціну ахоплены плюскай.

Распаўсюджанне і экалогія У прыродзе дуб балотны расце на глыбокіх, вільготных глебах берагоў рэк і балот. Радзімай яго лічыцца Паўночная Амерыка, у асноўным усход ЗША — ад Канэктыкута да Канзаса. Паўночней від распаўсюджаны аж да канадскай правінцыі Антарыа.

У параўнанні з дадзены від менш марозаўстойлівы, больш патрабавальны да глебы і яе вільготнасці. Добра пераносіць гарадскія ўмовы.

Літаратура

Harrison, Lorraine (2012). RHS Latin for gardeners. United Kingdom: Mitchell Beazley. p. 224. ISBN 9781845337315.

Спасылкі

Дуб балотны (Quercus palustris Muenchh.) Flora of North America: Quercus palustris Quercus palustris images at bioimages.vanderbilt.edu Pin Oak Diagnostic photographs and information. Harlow W. M. Trees of the Eastern and Central United States and Canada. — 1942. Quercus palustris Muenchh. на USDA Forest Service Barnes B. V. & Wagner Jr., W. H. Michigan Trees. — 2004.

Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дуб Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1770 годзе