Трэці рэйх ( — «Трэцяя імперыя», «Трэцяя дзяржава») — неафіцыйная назва Германскай дзяржавы з 24 сакавіка 1933 годаПринятие закона «О защите народа и рейха», предоставляющего Адольфу Гитлеру чрезвычайные полномочия и основу для создания диктатуры Дата з’яўляецца ўмоўнай. В некоторых источниках в качестве даты основания Третьего рейха так же используется 30 января 1933 года па 23 мая 1945 года.

Афіцыйная назва нямецкай дзяржавы з 18 студзеня 1871 года па 26 чэрвеня 1943 года — Deutsches Reich (Германская імперыя). Афіцыйная назва з 26 чэрвеня 1943 года па 23 мая 1945 года — Großdeutsches Reich (Вялікагерманская імперыя). Слова «рэйх», якое пазначае землі, падначаленыя адной уладзе, звычайна перакладаецца як «імперыя», часам як «царства» або «дзяржава» (у залежнасці ад кантэксту).

У літаратуры і гістарыяграфіі Трэці рэйх шырока вядомы таксама як нацысцкая Германія і фашысцкая Германія. Апошні тэрмін выкарыстоўваўся ў асноўным у савецкай літаратуры і, па шэрагу пазіцый, не з'яўляецца дакладным, бо паміж фашысцкім рэжымам Беніта Мусаліні ў Італіі і рэжымам Гітлера былі істотныя адрозненні як у дзяржаўным ладзе, так і ў ідэалогііВольфганг Випперман Европейский фашизм в сравнении 1922—1918 — Пер. с немецкого А. И. Федорова. — Новосибирск: Сибирский хронограф, 2000.. Палітолаг Лоўрэнс Брыт класіфікуе Германію тых гадоў менавіта як фашысцкую дзяржаву.

Германія ў гэты перыяд уяўляла сабой таталітарнуюНационал-социализм дзяржаву з аднапартыйнай сістэмай і дамінуючай ідэалогіяй (нацыянал-сацыялізмам), пад кантроль дзяржавы траплялі ўсе сферы грамадства. Трэці рэйх звязаны з уладай Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай працоўнай партыі пад кіраўніцтвам Адольфа Гітлера, які быў нязменным кіраўніком дзяржавы (афіцыйны тытул — «фюрар і рэйхсканцлер») ажно да сваёй смерці 30 красавіка 1945 года.

Знешняя палітыка Трэцяга рэйха з 1938 года была вызначана імкненнем да тэрытарыяльнай і палітычнай экспансіі: у сакавіку 1938 года быў ажыццёўлены аншлюс АўстрыіVIVOS VOCO: А. О. Наумов, «АНШЛЮС АВСТРИИ В 1938 ГОДУ КАК КРИЗИС ВЕРСАЛЬСКОЙ СИСТЕМЫ», у верасні 1938 — сакавіку 1939 гадоў да Германіі была далучаная Чэхія і Клайпедскі край, у выніку ваеннай кампаніі 1939 года былі далучаны Вольны горад Данцыг і частка польскіх тэрыторый, у 1941 годзе быў акупаваны Люксембург (далучэнне розных тэрыторый працягвалася і пазней).

Першыя гады Другой сусветнай вайны былі для Германіі вельмі паспяховымі, да 1942 года пад яе кантролем знаходзілася большая частка кантынентальнай Еўропы (акрамя Іспаніі, Партугаліі, Швейцарыі і Швецыі), частка тэрыторый была акупаваная, частка ўяўляла сабой дэ-факта залежныя дзяржаўныя ўтварэнні (напрыклад, Харватыя), выключэнне складалі Балгарыя і Фінляндыя, якія, былі саюзнікамі Германіі, праводзілі толькі збольшага самастойную палітыкуBaryshnikov 2003; Juutilainen 2005, p. 670; Ekman, P-O: Tysk-italiensk gästspel på Ladoga 1942, Tidskrift i Sjöväsendet 1973 Jan.-Feb., pp. 5-46.. Аднак у 1943 годзе наступае пералом у баявых дзеяннях у карысць антыгітлераўскай кааліцыі, у студзені 1945 г. баявыя дзеянні пераносяцца на даваенную тэрыторыю Германіі. Трэці рэйх спыніў сваё існаванне пасля роспуску саюзнікамі Фленсбургскага ўрада 23 мая 1945 года, які ўзначальваў рэйхспрэзідэнт Карл Дзёніц.

Паходжанне тэрміна

Нямецкае слова «рэйх» () можа перакладацца на беларускую і як «дзяржава», і як «імперыя», але бліжэй за ўсё яно да паняцця «дзяржава». У нямецкай мове яно таксама ўжываецца містычна ў значэнні «царства»: Dein Reich komme — «Ды прыйдзе Царства Тваё»В.Клемперер. LTI: язык Третьего Рейха. Записная книжка филолога. Першапачаткова гэтым тэрмінам германцы пазначалі Рымскую Імперыю, затым «Святую Рымскую Імперыю германскай нацыі», адкуль пайшло ўжыванне тэрміна ў сэнсе агульнагерманскай дзяржавы, які аб'ядноўвае нямецкія зямлі (па гэтай прычыне «Рэйхам» афіцыйна называлася і Веймарская Рэспубліка). Паняцце «Трэці рэйх», якое першапачаткова насіла містычны характар («Трэцяе царства») і ўжывалася ў хіліястычных ерасях і радыкальных пратэстанцкіх дактрынах канца Сярэднявечча — пачатку Новага Часу, у палітычным сэнсе ўвёў нямецкі пісьменнік і перакладчык Артур Мелер ван дэн Брук, які назваў так сваю кнігу, выпушчаную ў 1923 годзе. Ён прытрымліваўся нацыяналістычных поглядаў. Згодна з Мелерам ван дэн Брукам, першым рэйхам была Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі (962-1806), другім рэйхам — Германская імперыя, якая была абвешчана ў 1871 годзе і ліквідаваная ў 1918 годзе. Трэці рэйх — ідэальная пангерманская дзяржава, якая павінна прыйсці на змену слабай Веймарскай рэспубліцы.

Гітлер пазычыў ідэю Трэцяга рэйха ад Мелера ван дэн Брука, які, зрэшты, быў невысокага меркавання пра Гітлера і скончыў жыццё самагубствам у 1925 годзе.

Містычныя канатацыі тэрміна

Трэці рэйх нярэдка называюць «тысячагадовым рэйхам» (). Гэта назва ўвайшла ва ўжытак пасля выступу Гітлера на партыйным з’ездзе ў Нюрнбергу ў верасні 1934 года. «Тысячагадовы рэйх» Гітлера пераклікаецца з хрысціянскім містыцызмам. У прыватнасці, тысячагадовае царства згадваецца ў Адкрыцці Яна Багаслова:

І ўбачыў я анёла, што сыходзіў з неба, які меў ключ да бездані і вялікі ланцуг у сваёй руцэ. Ён узяў дракона, змея старажытнага, які ёсць д'ябал і сатана, і скаваў яго на тысячу гадоў. І скінуў яго ў бездань, і заключыў яго, і паклаў над ім пячатку, каб не зводзіў ужо народы, пакуль не мінецца тысяча гадоў; пасля гэтага ён павінен быць вызвалены на кароткі час.

На тлумачэнні гэтага ўрыўка заснавана вучэнне хіліязм. Адным з ягоных яркіх прадстаўнікоў быў Яўхім Флорскі, які жыў у XII стагоддзі і распрацаваў вучэнне аб трох царствах: старазапаветным Царстве Бога Айца, сучасным Царстве Бога Сына і будучым ідэальным Царстве Святога Духа. Царства Святога Духа і павінна было стаць тысячагадовым царствам.

Гэтая ідэя Яўхіма Флорскага дажыла да Новага Часу, згуляўшы бачную ролю, у прыватнасці, падчас Рэфармацыі. Ідэя Мелера ван дэн Брука ўтрымлівала менавіта гэтыя містычныя канатацыі з ідэяй Яўхіма Флорскага аб Трэцім Царстве як найвышэйшым і завяршальным пункты чалавечай гісторыі. Сам ван дэн Брук пісаў: «Ідэя Трэцяга рэйха ёсць ідэя светапоглядная, якая выходзіць за рамкі рэчаіснасці. Не выпадкова ўсе ўяўленні, якія ўзнікаюць у сувязі з гэтым паняццем, у сувязі з самім назовам „Трэці рэйх“… на рэдкасць цьмяныя, поўныя пачуцця, няўлоўныя і абсалютна тагасветныя». Нацысцкі рэдактар аднаго з выданняў кнігі Брука, Ханс Шварц, паказвае ў сваю чаргу, што «для ўсіх людзей, якія знаходзяцца ў пастаянных пошуках, Трэці рэйх валодае легендарнай сілай».

Трэці рэйх, у канцэпцыі Мелера ван дэн Брука — гэта кульмінацыя «младакансерватыўнай рэвалюцыі», утапічнае царства ўсеагульнай прыгажосці і гармоніі, што супрацьстаіць сучаснай ліберальна-індустрыяльнай цывілізацыі, з сакральным цэнтрам свету і храмам для абагаўлёнай нацыі. Пры гэтым Свяшчэнная Рымская імперыя — як тэзіс, імперыя Бісмарка — як антытэзіс, а Трэці рэйх — як сінтэз. Будучы Трэці рэйх павінен узяць усё лепшае ў сваіх папярэднікаў, а таксама ў ідэалах рэвалюцыянераў-сацыялістаў і кансерватараў-нацыяналістаў, і на аснове кансерватыўных нацыянальных каштоўнасцей прымірыць існуючыя ў Веймарскай Германіі антаганізмы. Існуе меркаванне, што на гэтую канцэпцыю Мелера ван дэн Брука акрамя ідэй Яўхіма Флорскага аказала ўплыў таксама славянафільская канцэпцыя «Трэцяга Рыму», як яна выкладзена ў Дастаеўскага (якім Мелер ван дэн Брук вельмі цікавіўся і спецыяльна займаўся). Мелер ван дэн Брук таксама паказваў на неабходнасць для германскай нацыі знешняй экспансііО. В. Пчелина. Д. Мережковский и А. Мёллер ван ден Брук: путь к Третьему Царству // Вестник Московского государственного областного университета. — 2011. — № 3. — с. 173—181.

Гісторыя

Сусветны эканамічны крызіс 1929 года стаў пачаткам канца Веймарскай рэспублікі. Ужо летам 1932 года колькасць беспрацоўных дасягнула 6 мільёнаў. Палітычная сітуацыя ў краіне моцна радыкалізавалася. Расла колькасць прыхільнікаў камуністычнай партыі Германіі — на выбарах 1932 года кампартыя атрымала найбольшы вынік за ўсю сваю гісторыю (з 1919 па 1933 гг.) — 16,9 адсоткаў галасоў. У той жа час узмацненне ролі кампартыі ўваходзіла ў супярэчнасць з інтарэсамі буйнага капіталу. Аднак вырасла папулярнасць і Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай працоўнай партыі (НСДАП).

У ліпені 1932 года нацыянал-сацыялісты набралі 37 адсоткаў галасоў — больш за ўсе астатнія партыі. Але і гэтага не хапала для таго, каб стварыць урад. Таму былі прызначаныя паўторныя выбары на лістапад 1932 года, на якіх НСДАП атрымала яшчэ менш галасоў — 34 адсоткаў. На працягу 1932 года прэзідэнт Гіндэнбург неаднаразова прапаноўваў Гітлеру ўвайсці ва ўрад, у тым ліку прапаноўваў яму заняць пасаду віцэ-канцлера. Але ён згаджаўся толькі на пасаду рэйхсканцлера, а таксама патрабаваў пост рэйхсміністра ўнутраных спраў аднаму з членаў НСДАП і сабе пост кіраўніка ўрада надзвычайных паўнамоцтваў. Толькі пад канец студзеня 1933 года Гіндэнбург пагадзіўся на гэтыя ўмовы Гітлера.

30 студзеня 1933 года Адольф Гітлер стаў рэйхсканцлерам.

Ліквідацыя федэратыўнага ладу

Веймарская канстытуцыя ўстанавіла ў Германіі федэратыўны лад, тэрыторыя краіны была падзелена на вобласці (землі), якія мелі ўласныя канстытуцыі і органы ўлады. Ужо 7 красавіка 1933 года быў прыняты Другі закон «Аб уніфікацыі зямель з рэйхам» (), па якім у землях Германіі ўводзіўся інстытут імперскіх намеснікаў (рэйхсштатгальтэраў, Reichsstatthalter). Задачай намеснікаў было кіраўніцтва мясцовымі органамі ўлады, для чаго ім былі прадастаўленыя надзвычайныя паўнамоцтвы (у тым ліку права роспуску ландтага, роспуску і фарміравання зямельнага ўрада на чале з міністрам-прэзідэнтам). Законам «Аб аднаўленні рэйха» (Gesetz über den Neuaufbau des Reichs) ад 30 студзеня 1934 года суверэнітэт зямель быў ліквідаваны, ландтаг ва ўсіх землях быў распушчаны. Германія стала ўнітарнай дзяржавай. У студзені 1935 года імперскія намеснікі сталі пастаяннымі прадстаўнікамі ўрада ў землях.

Рэйхсрат (верхняя палата нямецкага парламента, орган прадстаўніцтва зямель па Веймарскай канстытуцыі) спачатку быў практычна цалкам пазбаўлены паўнамоцтваў, а ў лютым 1934 года ліквідаваны. У гэтым жа годзе былі скасаваныя крэйстагі і гемайндэраты.

Забарона КПН і СДПН

У лютым 1933 года кампартыя была забароненая (падставай для гэтага стаў падпал рэйхстага 27 лютага 1933 года, у якім абвінавацілі камуністаў), а супраць яе актывістаў былі пачаты рэпрэсіі. 3 сакавіка 1933 года быў арыштаваны старшыня КПН Тэльман. З 300 тысяч членаў КПН (на пачатак 1933 года) каля паловы падпадалі пад пераследы, былі кінутыя ў турмы і канцлагеры, дзясяткі тысяч забітыя.

У падполлі камуністы разам з сацыял-дэмакратамі вялі барацьбу супраць нацысцкага ўрада ў рамках антынацысцкага Руху Супраціўлення. У ліпені 1943 года па ініцыятыве ЦК КПН на тэрыторыі СССР быў створаны нацыянальны камітэт «Свабодная Германія».

1 лютага 1933 года рэйхстаг быў распушчаны. Дэкрэт рэйхспрэзідэнта «Аб абароне нямецкага народу» ад 4 лютага 1933 года стаў падставай для забароны апазіцыйных газет і публічных выступаў. Выкарыстаўшы ў якасці падставы падпал Рэйхстага 27 лютага, Гітлер прыступіў да масавых арыштаў. З прычыны недахопу месцаў у турмах, былі створаныя канцэнтрацыйныя лагеры. Былі прызначаны перавыбары.

З выбараў у рэйхстаг, якія праходзілі 5 сакавіка 1933 года, НСДАП выйшла партыяй-пераможніцай. Галасы, пададзеныя за камуністаў, былі ануляваныя. Новы рэйхстаг на сваім першым паседжанні 23 сакавіка заднім лікам ухваліў надзвычайныя паўнамоцтвы Гітлера.

Нацыфікацыя

Частка інтэлігенцыі бегла за мяжу. Па законе ад 14 ліпеня 1933 года ўсе партыі, акрамя нацысцкай, былі забароненыя. Аднак актывісты правых партый не толькі не былі арыштаваныя, але многія з іх увайшлі ў склад НСДАП. Прафсаюзы былі распушчаны і забароненыя. Замест іх быў створаны Германскі працоўны фронт на чале з адным з паплечнікаў Гітлера, рэйхсляйтарам Робертам Леем. Страйкі былі забароненыя.