Нара — карта Японіі — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Кансай. Цэнтр прэфектуры — горад Нара. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Ямата. Плошча прэфектуры — 3691,09 км², насельніцтва — 1 377 583 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 373,22 чал./км².

Геаграфія Прэфектура Нара размешчана на ўсходзе Заходняй Японіі, у паўднёва-цэнтральнай частцы рэгіёну Кансай. Паўночныя раёны Нары раўнінныя, а паўднёвыя — гарыстыя. У адрозненне ад большасці японскіх прэфектур, яна не мае выхаду да мора або акіяну.

Тэрыторыя Нары адпавядае гістарычнай правінцыі Ямата. Менавіта тут зарадзілася японская дзяржаўнасць і японскі імператарскі род, менавіта адсюль распаўсюджваліся мацерыковыя будызм і канфуцыянства. У Нары захавалася шмат помнікаў даўніны, якія ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іх самымі вядомымі з’яўляюцца будысцкія помнікі ў раёне Хору-дзі і гістарычныя помнікі старажытнага горада Нара. Сімваламі Нары з’яўляюцца 30-метровая статуя Буды Вайрачаны і дзікая сакура гор мясцовасці Ёсіна.

Катэгорыя:Кансай

Катэгорыя:Прэфектуры Японіі