Чаро́тнік белы (Rhynchóspora álba) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна. Утварае рыхлыя дзярнінкі. Сцяблы трохграневыя, вышынёй 10—40 см.
Лісце вузкалінейнае, 1—2 мм шырынёй, з трубчастымі похвамі. Кветкі белага колеру. Суквецце — адзін верхавінны або 2—8 расстаўленых каласкоў.
Плод — зваротнаяйкападобны арэшак бурага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф. Расце на тарфяных балотах, забалочаных мясцінах, па берагах рэк і ручаёў, зарастаючых азёр. Цвіце ў чэрвені, размножваецца ў асноўным насеннем.
Від занесены ў Чырвоныя кнігі і спісы рэдкіх раслін шэрагу рэгіёнаў Расіі. Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны.
Батанічная класіфікацыя
Сінонімы Па звестках базы дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць:
nom. inval.
Літаратура
— С. 326.
Спасылкі
Rhynchospora alba (L.) Vahl // Сайт информационно-аналитической системы «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ»
Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1805 годзе