Міхал Наўка (, 22 лістапада 1885, Радвар, Германія — 16 сакавіка 1968, Будзішын, ГДР) — лужыцкі пісьменнік, паэт, мовазнаўца, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін са стваральнікаў лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна»Zur Geschichte der Domowina .

Біяграфія Нарадзіўся 22 лістапада 1885 года ў горадзе Радвар. Пасля заканчэння пачатковай школы ў 1900 годзе паступіў у каталіцкае педагагічнае вучылішча ў Будзішыне, якое скончыў у 1904 годзе. У 1903 годзе ўступіў у лужыцкае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца сербская». Будучы студэнтам педагагічнага вучылішча, разам з Францам Кралем выдаваў дзіцячы часопіс «Zahrodka» (з 1906 года — «Raj») і дзіцячую бібліятэку. З 1904 года працаваў настаўнікам у горадзе Жытава і вёсцы Гайніцы. З 1906 па 1908 год настаўнічаў у вёсцы Здзер. Падчас працы ў гэтай вёсцы, арганізаваў у ёй хор «Meje». У 1908 годзе пераехаў у Радвар, дзе выкладаў да 1937 годзе. Арганізаваў у Радвары гарадскі лужыцкі хор, якім кіраваў да 1937 года. У 1909-1910 гадах рэдагаваў часопіс «Serbski hospodar». У 1912 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння лужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна».

Пасля Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у дзейнасці розных лужыцкіх культурных і грамадскіх арганізацый. Удзельнічаў у дзейнасці спартыўнай арганізацыі «Сербскі сокал», выдаючы з 1928 па 1932 год іх друкаваны орган «Sokołske listy». У 1920 годзе прыняў удзел у міжнародным з'ездзе сокалсьскіх арганізацый у Празе. Супрацоўнічаў з лужыцкім Народным універсітэтам.

У 1923 годзе арганізаваў Саюз лужыцкіх харавых таварыстваў (Zwjazk serbskich spěwnych towarstwow).

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў падвяргаўся ціску з боку ўлады. У 1934 годзе быў высланы ў Хемніц, дзе прапрацаваў настаўнікам да 1945 года. У 1936 годзе перавёў на ніжнялужыцкую мову чын каталіцкай імшы «Missale Romanum». У 1945 годзе вярнуўся ў Будзішын. У 1945-1946 гадах працаваў у Будзішыне дырэктарам гарадской школы імя Фіхта. З 1946 па 1949 год быў дырэктарам педагагічных курсаў у Радвары. З 1949 па 1955 год выкладаў лужыцкія мовы ва ўніверсітэце імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. У 1951 годзе стаў ініцыятарам стварэння «інстытута Сербскага» (у цяперашні час — Інстытут сарабістыкі) пры універсітэце імя Карла Маркса. З 1950 года па 1960 год рэдагаваў каталіцкі часопіс «Katolski Posoł».

У 1955 годзе выйшаў на пенсію. Памёр у 1968 годзе. Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.

Сачыненні Пісаў у асноўным вершы на верхнялужыцкай мове. Выдаў некалькі кніг па лужыцкаму мовазнаўству і дапаможнікаў па верхнялужыцкай мове. Займаўся перакладамі на верхнялужыцкую мову.

Паэтычныя зборнікі

Baje, bajki a basnički, serbske narodne, 1914; Kwasne přednoški wšelakich spisowaćelow za zeleny, slěborny a złoty kwas, 1922; Pokhěrluški ze serbskeho luda, 1924; Na wsy — za wsu, 1925; Dźěćatka hladajće, kajke to rjanosće, 1928; Łónčko kwasnych hrónčkow, 1935; Pokiwy pyskej a pjeru, 1936; Klepam, klepam pišćałku, 1957;

Проза

Mikławša Andrickeho listy z Prahi z lět 1885-1895 (1922); Zejler wosrjedź luda, 1923; Na běrnach, 1965.

Песенныя зборнікі

Naše spěwy, 1930. Spěwnik za serbske wyše šule

Лінгвістычныя сачыненні

Přewodnik po serbšćinje, 1920; Zmysł našich słowow, 1925; Dodawk k Rězakowemu słownikej, 1926; Raj rěče, 1931; Naša serbšćina

Пераклады на верхнялужыцкую мову

Missale Romanum, 1936. Te Deum; Рэвізор.

Сям'я У 1908 годзе ажаніўся з Ганнай Андрыцкец. У іхнім шлюбе нарадзілася 13 дзяцей. Адным з яго сыноў быў лужыцкі пісьменнік Антон Наўка.

Узнагароды

Медаль імя Лейбніца Акадэміі навук ГДР (1955); Крыж «Pro ecclesia et Pontifice» (1965); Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1966).

Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 127, 129, 131, 133, 141, 156, 160, ISBN 5-7576-0063-2 Kito Lorenc: Serbska poezija 6 — Michał Nawka. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1978. Dietrich Šołta: Stawizny serbskeho pismowstwa — III. dźěl. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1990. R. Jentsch, Michał Nawka zum 80. Geburtstag — Zeitschrift für Slawistik 10 (1965), 5, str. 795—796; * Młynk, Michał Nawka jako prozaist — Lětopis A 12/1 (1965), str. 18-44; ts., Michał Nawka jako basnik — Lětopis A 13/2 (1966), str. 164—200; Z. Kościów, Michał Nawka. Puće žiwjenja a skutkowanja; wobrys, Budyšin 1994; ts., Michał Nawka 1885—1968, Budyšin 1996 Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984

Спасылкі

Біяграфія Біяграфія

Катэгорыя:Пісьменнікі ГДР Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія дзеячы Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Лужыцкамоўныя паэты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Члены Маціцы серба-лужыцкай