Шчаўе кіслае, Шчаўе звычайнае (Rumex acetosa) — шматгадовая травяністая расліна, што расце ў вялікай колькасці на большай частцы Еўропы на лугах і культывуецца як гародніна.

Назва

Шчаўе звычайнае, кісляніца, шчавей, шчаўнік Ботанический словарь, Спб, 1878Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, шчавель, шчаўеШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, шчавель праўдзівыВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, кісліца.

Апісанне Шчаўе кіслае — стройная расліна, каля 60 см вышынёй з сакавітым сцяблом і лісцем. Кветкі чырванавата-зялёныя, цвіценне ў чэрвені — ліпені. Лісце падоўжанае. Ніжняе ад 7 да 15 см даўжынёй з вельмі доўгім хвосцікам. Верхняе лісце сядзячае, часта набывае малінавы колер.

Кветкі, павялічваючыся ў памерах, набываюць пурпурны колер. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах (двухдомныя). Карані шматгадовыя, моцна паглыбляюцца ў глебу.

Значэнне Лісцем шчаўя кіслага харчуюцца вусені некалькіх відаў матылькоў, у прыватнасці .

Шчаўе кіслае здаўна культывуецца, хоць папулярнасць гэтай культуры моцна паменшылася з цягам часу. Лісце шчаўя выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі салатаў, супоў і соусаў. Гэта расліна змяшчае шчаўевую кіслату, якая надае ёй характэрны смак. Пры ужыванні шчаўя ў вялікай колькасці (асабліва варанага, напрыклад, у супах) крышталі шчаўевай кіслаты могуць адкладацца ў нырках або мачавым пузыры (так званыя камяні). Шчаўе таксама ўжываюць як слабільны сродак.

Література , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Спасылкі

Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Шчаўе