Іван Цімафеевіч Арзама́саў (; — ) — вучоны ў галіне паразіталогіі, доктар біялагічных навук (1972).

Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Вялікія Кулікі (Маршанскі раён Тамбоўскай вобласці Расіі). У 1952 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. У 1952—1954 гг. працаваў у запаведніку «Белавежская пушча». З 1954 г. у Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН БССР (з 1980 г. Інстытут заалогіі Акадэміі навук БССР, з 2007 г. Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсахСайт ДНВА «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах» ). З 1972 года на пасадзе загадчыка лабараторыяй эксперыментальнай паразіталогіі і адначасова ў 1981—1985 гг. — намеснік дырэктара інстытута.

Навуковая дзейнасць І. Ц. Арзамасаву належаць навуковыя працы па па пытаннях біялогіі і экалогіі эктапаразітаў млекакормячых, уплыву меліярацыі і іншых антрапагенных фактараў на паразітафаўну. Займаўся распрацоўкай тэарэтычных асноў узнікнення паразітацэнозаў.

Сярод апублікаванага: Иксодовые клещи / И. Т. Арзамасов; Акад. наук БССР, отд. зоологии и паразитологии. — Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1961. — 132 с.: ил. — Библиогр.: с. 121—131. Гамазовые клещи фауны Белоруссии / Под ред. акад. Р. С. Чеботарева; АН БССР. Отд. зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1968. — 98 с. Влияние мелиорации на животный мир Белорусского Полесья — Мн., 1980. (у сааўтарстве) Структура паразитоценозов грызунов геоботанических подзон Белоруссии / И. Т. Арзамасов, И. В. Меркушева, И. В. Чикилевская; ред. Л. М. Сущеня; Акад. наук БССР, ин-т зоологии. — Минск: Наука и техника, 1983. — 182 с. Рыбы: популярный энциклопедический справочник — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1989. — 310 с.

Літаратура  — С. 115—116.

Спасылкі Арзамасаў, Іван Цімафеевіч (доктар біялагічных навук ; 1922—1990) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Заолагі Беларусі