Амфітэатр Флавіяў (), Калізей () — самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў, з’яўляецца адным з найбольш прыкметных збудаванняў свету. Знаходзіцца ў Рыме, у лагчыне паміж Эсквілінскім, Палацінскім і Цэліеўскім узгоркамі, на месцы сажалкі, што адносілася да «Залатога дому» Нерона. Ён лічыцца адным з найбуйнейшых твораў рымскай архітэктуры і рымскай тэхнікі. Займае месца на ўсход ад рымскага форума. Будаўніцтва пачалося ў 72 годзе н.э.«The Colosseeum». Harvard University Press. 2005. p. 2. ISBN 0-674-01895-8. пры імператары Веспасіяне і было завершана ў 80 годзе н.э. пад кіраваннем імператара Ціта,«BBC’s History of the Colosseum». BBC.co.uk p. 2. з наступнымі зменамі, якія быў зроблены падчас панавання Даміцыяна.Roth, Leland M. (1993). «Understanding Architecture: Its Elements, History and Meaning» (First ed.). Boulder, CO: Westview Press. ISBN 0-06-430158-3. Назва «Амфітэатр Флавіяў» паходзіць ад прозвішча імператараў Веспасіяна і Ціта.
Здольны змясціць 50 тысяч гледачоў,William H. Byrnes IV (Spring 2005) «Ancient Roman Munificence: The Development of the Practice and Law of Charity». Rutgers Law Review vol. 57, issue 3, pp. 1043—1110.«BBC’s History of the Colosseum». BBC.co.uk p. 1. Калізей выкарыстоўваўся як месца правядзення гладыятарскіх баёў і публічных відовішчаў, як макетных марскіх бітв, цкавання жывёл, пакаранняў, інсцэніровак вядомых бітваў і драмаў, заснаваных на антычнай міфалогіі. Будынак перастаў выкарыстоўвацца для забавак у эпоху ранняга Сярэднявечча. Пазней будынак выкарыстоўваўся для іншых мэтаў, у тым ліку для забеспячэння жыллём, размяшчэння майстэрняў, як памяшканне для рэлігійнага ордэна, крэпасць, кар’ер і як хрысціянская святыня.
Нягледзячы на тое, што ў XXI стагоддзі ён застаецца часткова разбураным з-за пашкоджанняў, нанесеных разбуральнымі землетрасеннямі і злодзеямі-рабаўнікамі камення, Калізей з’яўляецца знакавым сімвалам імператарскага Рыма. Гэта адна з самых папулярных турыстычных славутасцей Рыма, якая да гэтага часу мае цесныя сувязі з Рымска-каталіцкай царквой, бо кожную страсную пятніцу Папа прыводзіць паходнямі «Крыжовы шлях» працэсіі, якая пачынаецца ў раёне Калізея.«Frommer’s Events — Event Guide: Good Friday Procession in Rome (Palatine Hill, Italy)». Frommer’s. Калізей намаляваны на італьянскай версіі манеты 5 еўрацэнтаў.
Гісторыя
Старажытнасць
Будаўніцтва Калізея пачалося ў час кіравання імператара Веспасіяна, каля 70—72 гадоў нашай эры. Месцам будаўніцтва быў абраны плоскі вучастак у нізкай даліне паміж Цэліем, Эсквілінам і Палацінам, праз які працякаў ручай. У II стагоддзі да н.э. гэты раён быў ужо шчыльна заселены. Ён быў разбураны Вялікім пажарам у Рыме ў 64 годзе, пасля чаго Нерон захапіў значную частку тэрыторыі і аб’явіў яе сваім даменам. Ён пабудаваў у гэтым месцы грандыёзны асабісты палац «Залаты дом» (), перад якім ён стварыў штучныя азёры, акружаныя павільёнамі, садамі і порцікамі. Існуючы акведук Aqua Claudia быў пашыраны для падачы вады ў палац, а побач з уваходам у палац была пабудавана вялізная статуя Калос Нерона.Claridge, Amanda (1998). «Rome: An Oxford Archaeological Guide (First ed.)». Oxford, UK: Oxford University Press, 1998. pp. 276—282. ISBN 0-19-288003-9.
Нягледзячы на тое, што Калос быў захаваны, вялікая частка Залатога дому была разбурана. Возера было зарыта, а зямля стала месцам будаўніцтва новага амфітэатра Флавія. Гладыятарскія школы і іншыя будынкі былі пабудаваны паблізу ад Калізея, на ранейшым месцы Залатога дому. Паводле рэканструяванага надпісу, знойдзенага на месцы, «імператар Веспасіян загадаў пабудаваць новы амфітэатр на грошы, якія ён атрымаў са сваёй долі здабычы». Як лічыцца, гэта азначае, што грошы былі атрыманы з велізарнай колькасці скарбаў, захопленых рымлянамі пасля іхняй перамогі над Вялікім яўрэйскім паўстаннем у 70 годзе н.э. Калізей можа быць такім чынам інтэрпрэтаваны як вялікі трыумфальны помнік, пабудаваны ў рымскай традыцыі святкавання вялікіх перамогаў. Рашэнне Веспасіяна пабудаваць Калізей на месцы возера і палаца Нерона можа таксама разглядацца як папулісцкі жэст вяртання да людзей раёна горада, які Нерон вылучыў для ўласнага выкарыстання. У адрозненне ад многіх іншых амфітэатраў, якія былі размешчаны на ўскраіне горада, Калізей быў пабудаваны ў цэнтры горада, што, па сутнасці, змясціла яго ў прамым і пераносным сэнсе ў самым сэрцы Рыма.
Калізей быў дабудаваны да трэцяга паверху на момант смерці Веспасіяна ў 79 годзе. Верхні ўзровень быў завершаны падчас панавання яго сына Ціта ў 80 годзе. Дыян Касій распавядае, што больш за 9 тысяч дзікіх жывёл былі забіты падчас першых гульняў у амфітэатры. Будынак быў перабудаваны Даміцыянам, малодшым сынам Веспасіяна, які пабудаваў Гіпагей, серыю падземных тунэляў для размяшчэння жывёл і рабоў. Ён таксама дадаў галерэю паўзверх Калізея, каб павялічыць яго ўмяшчальнасць.
У 217 годзе Калізей быў моцна пашкоджаны буйным пажарам, які быў выкліканы маланкай. Пажар знішчыў драўляныя верхнія ўзроўні інтэр’еру амфітэатра. Ён не быў цалкам адрамантаваны да 240 года. У 250 або 252 годзе, а затым у 320 годзе быў зроблены далейшы рамонт будынка. Паводле запісаў, аднаўленне розных частак Калізея праводзілася ў часы панавання імператараў Феадосія II і Валентыніяна III, магчыма, для рамонту пашкоджанняў, выкліканых моцным землетрасеннем у 443 годзе. Арэна працягвала выкарыстоўвацца як месца правядзення барацьбы і ў VII стагоддзі. Апошні гладыятарскі бой згадваецца каля 435 года. Цкаванне жывёл працягвалася прынамсі да 523 года, калі Аніцый Максім адсвяткаваў сваё прызначэнне на пасаду консула, за што быў раскрытыкаваны каралём Тэадорыхам Вялікім з-за вялікай растраты сродкаў на святкаванне.
Сярэднявечча
Некалькі радыкальных змен у выкарыстанні Калізея адбылося ў сярэднявечны перыяд. Да канца VI стагоддзя ў структуры амфітэатра была пабудавана невялікая царква, хоць гэта, мабыць, не дало ніякага канкрэтнага рэлігійнага значэння будынку ў цэлым. Арэна была пераўтворана ў могілкі. Шматлікія прасторы ў скляпеністых аркадах пад сядзеннямі былі ператвораны ў жыллё і майстэрні і ўлічваліся як арэндныя памяшканні у канцы XII стагоддзя. Каля 1200 года сям’я Франжыпані ўмацавала Калізей і, мабыць, выкарыстоўвала яго ў якасці замка.
Цяжкія страты быў нанесены Калізею моцным землетрасеннем 1349 года, у выніку чаго знешні бок на поўдні збудавання, які ляжаў на менш стабільнай мясцовасці, быў разбураны. Большая частка камянёў з таго боку паўторна выкарыстоўвалася ў будаўніцтве палацаў, цэркваў, бальніцаў і іншых будынкаў у іншых месцах Рыма. Рэлігійны ордэн Confraternita del Santissimo Salvatore ad Sancta Sanctorum пераехаў у паўночную траціну Калізея ў сярэдзіне XIV стагоддзя і працягваў жыць у ім да пачатку XIX стагоддзя. Унутраная частка амфітэатра была пазбаўлена камення, якое ішло на паўторнае будаўніцтва іншых будынкаў у іншых месцах горада, або, як у выпадку з мармурам, спальвалася дзеля атрымання нягашанай вапны. Бронзавыя заціскі, якія змацоўвалі каменныя блокі адзін з адным, былі вырваны са сцен у многіх месцах, пакідаючы шматлікія воспіны, якія існуюць і да гэтага часу.
Сучаснасць
У XVI і XVII стагоддзях каталіцкія ўлады імкнуліся надаць Калізею прадуктыўную ролю. Напрыклад, Папа Сікст V планаваў ператварыць будынак у ваўняную фабрыку, каб забяспечыць занятасць для прастытутак Рыма, аднак гэтая прапанова правалілася з-за заўчаснай смерці папы.Rome. Encyclopædia Britannica. 2006. У 1671 кардынал Альтыеры прапанаваў выкарыстоўваць будынак як арэну для бою быкоў, але, выклікаўшы грамадскі рэзананс гэтаю ідэяй, кардынал паспешліва адмовіўся ад прапановы.
У 1749 годзе Папа Бенедыкт XIV адобрыў у якасці афіцыйнай палітыкі Царквы той факт, што Калізей з’яўляецца святым месцам, дзе былі забіты першыя хрысціяне. Ён забараніў выкарыстанне Калізея ў якасці кар’еру і асвяціў будынак, загадаўшы ўсталяваць крыж і заявіўшы, што будынак асвечаны крывёю хрысціянскіх мучанікаў, якія там загінулі. Аднак няма ніякіх гістарычных сведчанняў, якія б падтрымлівалі заяву Бенедыкта, і няма нават ніякіх доказаў таго, што хто-небудзь да XVI стагоддзя выказваў падобную здагадку. Такім чынам, няма ніякіх гістарычных падстаў для такой здагадкі. Пазней Папа быў ініцыятарам розных праектаў стабілізацыі і аднаўлення Калізея, у прыватнасці, выдалення з будынку расліннасці, якая пагражала пашкодзіць яго далей. Фасад быў узмоцнены цэглай у 1807 і 1827 гады, а рамонт інтэр’еру быў зроблены ў 1831, 1846 і 1930 гадах. Ніжнія паверхі арэны былі часткова раскапаныя ў 1810—1814 і 1874 гадах і цалкам у 1930 годзе, у часы панавання ў Італіі Беніта Мусаліні.
Калізей з’яўляецца сёння адной з самых папулярных славутасцей Рыму для турыстаў, ён мае мільёны наведвальнікаў штогод. Наступствы забруджвання навакольнага асяроддзя і агульнае пагаршэнне стану аб’екта з цягам часу запатрабавалі рэстаўрацыі, якая была ажыццёўлена ў перыяд паміж 1993 і 2000 гадамі пры агульным кошце ў 40 млрд італьянскіх ліраў. У апошнія гады арэна стала сімвалам міжнароднай кампаніі супраць смяротнага пакарання, якое было скасавана ў Італіі ў 1948 годзе. Некалькі дэманстрацый супраць смяротнага пакарання адбыліся ў пярэдняй частцы Калізея ў 2000 годзе. З таго часу, як жэст супраць смяротнага пакарання, мясцовыя ўлады Рыма змяняюць колер начнога асвятлення Калізея ад белага да залатога, калі чалавек, прысуджаны да смяротнага пакарання ў любой кропцы свету, атрымлівае змякчэнне прысуду або цалкам вызваляецца,«On Italy’s passionate opposition to death penalty» . CNN. або калі юрычна адмяняецца смяротнае пакаранне ў якім-небудзь рэгіёне. Калізей быў падсвечаны ў залаты колер, калі смяротнае пакаранне было адменена ў амерыканскім штаце Нью-Мексіка ў красавіку 2009 года.Coliseum lit up for death penalty abolition in New Mexico . KandleRoman Colosseum Lit to Mark Connecticut’s Abolition of Death Penalty. Death Penalty Information Center
З-за дрэннага ўнутранага стану арэны цяпер немэтазгодна выкарыстоўваць Калізей для правядзення буйных мерапрыемстваў, бо толькі некалькі сотняў гледачоў могуць быць размешчаныя на часовых трыбунах. Тым не менш, вялікая колькасць канцэртаў была праведзена звонку арэны, з выкарыстаннем Калізея ў якасці фону.
Архітэктура
Як і іншыя рымскія амфітэатры, амфітэатр Флавія прадстаўляе ў плане эліпс, сярэдзіна якога занята арэнай і навакольнымі да яе канцэнтрычнымі колцамі месцаў для гледачоў. Ад усіх збудаванняў такога роду Калізей адрозніваецца сваёй велічынёй. Гэта самы грандыёзны антычны амфітэатр: даўжыня яго вонкавага эліпса складае 524 метры, вялікая вось — 187,77 метраў, малая вось — 155,64 метраў, даўжыня арэны — 85,75 метраў, яе шырыня — 53,62 метраў; вышыня яго сценаў — ад 48 да 50 метраў. Пры такіх памерах ён быў здольны змясціць каля 50 тысяч гледачоў. Амфітэатр Флавія быў пабудаваны на падмурку таўшчынёй у 13 метраў.
Сцены Калізея ўзведзеныя з буйных кавалкаў або блокаў з траверцінавага каменю або траверцінавага мармуру, які здабывалі ў бліжэйшым горадзе Тывалі. Блокі злучаліся паміж сабой стальнымі сувязямі агульнай вагой прыкладна ў 300 тонаў; для ўнутраных частак ужывалі таксама мясцовы туф і цэглу. Пры пабудове Калізея былі выкарыстаны тыповыя для рымскай архітэктуры ордарныя аркады з ордарнай суперпазіцыяй.