Чарнакорань прысадзісты, Пералёт Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Scorzonera humilis) — від травяністых раслін сямейства , распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы. Этымалогія:  — «нізкі».

Апісанне Шматгадовая расліна, 5-50 см вышынёй. Сцёблы толькі з 2-3 паменшанымі лісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі хвосцікамі, даўгавата-ланцэтнае або эліптычна-ланцэтнае, завостраныя. Кветкі светла-жоўтыя, амаль удвая перавышаюць абгортку. Сямянкі 8-10 мм даўжынёй, гладкія, рабрыстыя; чубок брудна-белы; шчацінкі яго мяккапёрыстыя, наверсе вышчэрбленыя. Стрыжневы корань моцны. Расліна часам галінаваная. Сцябло звычайна негалінаванае, з белымі валасінкамі. Плод карычневы .

Распаўсюджанне Еўропа: Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Беларусь, Чэхія, Харватыя, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грузія, Швейцарыя, Нідэрланды, Іспанія, Венгрыя, Італія, Латвія, Літва, Партугалія, Нарвегія, Польшча, Расія, Славакія, Славенія, Швецыя, Украіна. Насяляе лясістую мясцовасць, высечкі і ўскрайкі, лугі, лугавыя схілы, абочыны дарог .

Ва Украіне расце на лясных палянах — у лесастэпе (у паўднёва-заходняй частцы), Закарпацці і Прыкарпацці. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Закарпацкай, Кіеўскай, Львоўскай, Хмяльніцкай абласцей.

Галерэя

Літаратура

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Чарнакорань