Бурачо́к пустэльны, Бурачок стэпавы (Alyssum desertorum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 4—20 см. Сцябло з узыходнымі ад асновы галінкамі. Лісце чаргаванае, суцэльнае, завостранае або тупое, апушанае. Ніжняе лісце з кароткім чаранкамі. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з клінападобнымі або падоўжанымі пялёсткамі. Плод — бліскучы стручок.

Распаўсюджанне і экалогія Сустракаецца на тэрыторыі Паўднёвай Еўропы і Азіі (Сібір, Алтай). Расце на скалах, схілах гор і узгоркаў, у стэпах, зрэдку ў хваёвых барах і на іх узлесках, як пустазелле. Цвіце ў красавіку—чэрвені.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бурачок Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пустазелле