Бурачо́к Гмеліна (Alyssum gmelinii), бурачок горны (Alyssum montanum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 25 см, шэра-зялёнага колеру, апушаная зорчатымі валаскамі. Сцябло разгалінаванае ад асновы, з узыходнымі або ляжачымі галінкамі. Ніжняе лісце звужаецца ў чаранок, верхняе — падоўжана-ланцэтнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з чатырма вузкімі пялёсткамі, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — сухі валасісты стручок.
Распаўсюджанне і экалогія Еўрапейскі від. Святлолюбівая расліна. Расце на камяністых россыпах, узлесках і палянах, у апустыненых стэпах, парках і садах, на адкрытых пясчаных глебах. Цвіце ў маі—чэрвені.
Літаратура
Спасылкі
Alyssum gmelinii Jord. & Fourr. // The Euro+Med PlantBase — the information resource for Euro-Mediterranean plant diversity Бурачок // Архив природы России (Nature-Archive.RU) Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси (MSKH)
Катэгорыя:Бурачок Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны