Расмус Барталін (, ; , — ) — дацкі навуковец: медык, анатам, фізік, матэматык і педагог XVII стагоддзя.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і навукоўцаў, дванаццаць яго сваякоў былі прафесарамі Універсітэта Капенгагена. Тры пакаленні сям’і Барталін ўнеслі значны ўклад у анатомію і медыцыну ў XVII і XVIII стагоддзях: бацька Расмуса, Каспар Барталін (старэйшы) (1585—1629), яго старэйшы брат Томас Барталін (1616—1680), і яго пляменнік Каспар Барталін (малодшы) (1655—1738).
На працягу 10 гадоў навучаўся ў розных універсітэтах Еўропы. Прафесар геаметрыі, а пазней і медыцыны Універсітэта ў Капенгагене.
Вядомасць да яго прыйшла пасля адкрыцця эфекту расшчаплення ў анізатропных асяроддзях прамяня святла на два складнікі, вядомага цяпер як падвойнае праменепраламленне. Упершыню выяўлены ім на крышталі ісландскага шпата (кальцыту). Расмус Барталін апублікаваў апісанне гэтай з’явы, але па прычыне, што фізічная прырода святла была на той час не да канца зразуметай, навуковец не змог яе растлумачыць. Гэта стала магчымым толькі пасля прапанаванай у пачатку XIX стагоддзя Томасам Юнгам хвалевай тэорыі святла.
Ён першым апісаў у навуковай медыцыне сіндром Патаў — храмасомнае захворванне чалавека, якое характарызуецца наяўнасцю ў клетках дадатковай храмасомы.
Катэгорыя:Педагогі Даніі Катэгорыя:Матэматыкі Даніі Катэгорыя:Фізікі Даніі Катэгорыя:Медыкі Даніі Катэгорыя:Анатамы Катэгорыя:Медыкі XVII стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XVII стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XVII стагоддзя