Ва́пнаўка мяцёльчатая (мяцёлчатая), Перакаці-поле (Gypsophila paniculata) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—100 см, голая або залозіста апушаная ў ніжняй частцы. Сцябло галінастае, часам утварае куст шарападобнай формы. Лісце супраціўнае, сядзячае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з васковым налётам і гладкім краем. Кветкі шматлікія, белага колеру, у раскідзістых мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна паходзіць з Міжземнамор’я. Распаўсюдзілася на тэрыторыі стэпавых зон паўднёвай часткі Расіі. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах хвойных лясоў, камяністых і пясчаных глебах, у стэпах, на пашах і агародах. Святлолюбівая расліна.

Гаспадарчае значэнне Лекавая расліна. Мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Карані вапнаўкі мяцёльчатай, вядомыя пад назвай «белы мыльны корань», маюць да 30 % сапанінаў і выкарыстоўваюцца ў якасці сурагата мыла, на выраб шампуняў і мыйных парашкоў.

Ядавітая расліна. Можа выклікаць атручванне жывёлы. Добры меданос.

Літаратура — С. 412—413.

Спасылкі

Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH

Катэгорыя:Гваздзіковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Травы