Олаф Шатконунг ( — ) — сын Эрыка Пераможцы, караля Швецыі. Першы шведскі хрысціянскі кароль.

Стаў каралём, яшчэ падчас жыцця свайго бацькі ў 990 г., быў першым з каралёў, які правіў Швецыяй і Гатландыяй. Олаф узмацніў і заканадаўча аформіў права ў сваёй краіне. Пад кіраўніцтвам Олафа пачалася чаканка шведскіх манет.

На пачатку свайго валадарыня заключыў саюз з дацкім каралём Свенам Вілабародым, у тым самым годзе адбылася бітва з нарвежскім каралём Олавам І, па выніках якой Нарвегія была раздзелена на дзве часткі паміж Даніяй і Швецыяй, Олафу Шатконунгу дасталіся цэнтральныя рэгіёны.

Олаф прыняў хрысціянства па заходняму абраду, што паслужыла хрышчэнню ўсёй Швецыі.

Шлюб і дзеці

Меў шлюб з Астрыдай Абудрыцкай, ад якога нарадзіліся: Анунд Якаб Інгегерда Дзеці, якія нарадзіліся не ў шлюбе з Астрыдай: Астрыда Олаўсана Эймунд Стары

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Мунсё (дынастыя) Катэгорыя:Каралі шведскія