Іван Пятровіч Дэйніс (1900, г. Невель, Віцебская губерня, цяпер Пскоўская вобласць, Расія — 1985) — беларускі педагог і краязнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Невелі Віцебскай губерні. У 1905 годзе сям’я пераехала ў Полацк. У 1910—1917 гадах вучыўся ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Пасля заканчэння педкурсаў працаваў настаўнікам у Полацку. У 1925 годзе — сакратар Полацкага краязнаўчага таварыства.

Скончыў у 1929 годзе педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1930—1941 гадах выкладаў у Полацкім лясным тэхнікуме. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, дырэктар Белаярскага дзіцячага дома на Урале. У 1944—1960 гадах выкладаў у Полацкім лястэхнікуме. У 1960 годзе выйшаў на пенсію.

Вёў актыўную краязнаўчую работу. Шматразова абіраўся дэпутатам Полацкага гарсавета дэпутатаў працоўных.

Аўтар успамінаў.

Памёр у 1985 годзе. Пахаваны на Ксавер’еўскіх могілках у Полацку.

Узнагароды

Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1967). Узнагароджаны медалямі, граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Спасылкі

Іван Пятровіч Дэйніс (1900—1985)

Катэгорыя:Дэпутаты Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі навучальных устаноў Полацка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Полацка