Lublin — сямейства польскіх лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў. Выпускалася на « у Любліне» пад маркамі FS, Daewoo, Andoria, Intrall у 1993—2007, DZT і Honker у 2011—2013 гады.
Гісторыя Распрацоўка Раннія прататыпы thumb|150px|left|Lublin 43 (1970) У 1968–1973 гады спецыялісты завода ў Любліне ў супрацоўніцтве з інжынерамі Канструктарскага Бюро Аўтамабільнай Прамысловасці (Biuro Konstrukcyjne Przemysłu Motoryzacyjnego, BKPMot) з Варшавы стварылі новае ўніфікаванае сямейства малатанажных аўтамабіляў адразу для двух заводаў — FSC (Fabryka Samochodów Ciężarowych, , г. Люблін), які выпускаў Żuk, і , які выпускаў мікрааўтобусы Nysa. Аўтамабілі мелі пярэдні прывад і незалежную падвеску ўсіх колаў, маглі абсталёўвацца рухавіком S-21M або Fiat 115C.
У агульнай колькасці было выраблена і выпрабавана каля 50 прататыпаў у розных версіях: мадэль 40 — суцэльнаметалічны фургон, мадэль 42 — бартавы грузавік, мадэль 43 — грузапасажырскі аўтамабіль, мадэль 45 — хуткая дапамога і мадэль 41 — мікрааўтобус. Першыя тры мадыфікацыі будаваліся на прадпрыемстве ў Любліне пад маркай FSC, а астатнія — на заводзе ў Нысе. Ні адна з гэтых мадэляў не пайшла ў масавую вытворчасць.
Lublin 25, Lublin 35
Наступная спроба стварыць новую машыну на замену «Жуку» адносіцца да другой паловы 70-х гадоў. Распрацоўкі вяліся сумесна сіламі FSC (г. Люблін), FSD (г. Ныса), а таксама варшаўскага Прамысловага інстытута матарызацыі (, PIMOT). Гэта былі машыны рамнай канструкцыі, паўкапотнай кампаноўкі, заднім прывадам і з дызельным рухавіком.
Каманда інжынераў завода рухавікоў (г. Андрыхаў) у 1974 годзе пачала работы па стварэнні новага сямейства рухавікоў. Распрацоўка праводзілася з удзелам брытанскай кампаніі Ricardo Engeenering. У працах над сістэмай сілкавання таксама прымалі ўдзел спецыялісты чэхаславацкай кампаніі . Новы дызель атрымаў абазначэнне 4C90 — чатырохцыліндравы, з дыяметрам цыліндра 90 мм.
У 1976 годзе былі пабудаваныя першыя прататыпы Lublin 25 (дапушчальная маса 2,5 т, грузападымальнасць 1 т) і Lublin 35 (дапушчальная маса 3,5 т, грузападымальнасць 1,5 т).
У маі 1981 года пачалася распрацоўка санітарнага варыянта на шасі мадэлі 25. Разглядаліся два альтэрнатыўныя праекты. Першы прадугледжваў выкарыстанне суцэльнаметалічнага фургона з падоўжанай колавай базай і падвышаным дахам. Развіццём гэтай канцэпцыі займаліся на FSD у Нысе. Распрацоўкай другога варыянту займаўся PIMOT, які прапаноўваў усталяванне каркаснага модуля замест бартавога кузава. У лістападзе 1981 года зрабілі выбар на карысць праекту PIMOT. Прататып такога аўтамабіля быў пабудаваны ў 1984 годзе на шасі Lublin 325.
Lublin 325, Nysa 325
У 1981 годзе былі прадстаўленыя прататыпы са змененай пярэдняй часткай кузава: з новымі бамперамі, капотам, крыламі і светлатэхнікай, дзе замест дзвюх круглых фар ад «Жука» былі ўжытыя чатыры меншыя фары ад Fiat 125p.
Знешнія дэталі, якія адрознівалі гэтыя машыны ад пазнейшых серыйных версій узору 1993 года: падвоеныя круглыя фары; круглыя пярэднія паказальнікі павароту і габарытныя ліхтары; іншы задні бампер, у якім месціліся заднія ліхтары і нумарны знак. Заднія ліхтары на серыйных «Люблінах» ставіліся вертыкальна на кузаве побач з дзвярыма; у серыйных «Люблінаў» на капоце для захопу паветра была дадатковая рашотка, якой не было ў прататыпаў серыі «325»; серыйны «Люблін» меў ссоўныя бакавыя пасажырскія дзверы, якія слізгалі па накіравальных, у «Нысы 325» яны былі на петлях і адчынялася ўбок; адрозніваліся вокны пярэдніх дзвярэй: на серыйных «Люблінах» адмовіліся ад трохкутных фортак і вокны кіроўцы і пасажыра адкрываліся цалкам; ручкі дзвярэй былі металічныя, на серыйных Люблінах — з пластыку; адрозніваліся бакавыя люстэркі, гарлавіны паліўнага бака, панэлі прыбораў.
Было створана каля 9 прататыпаў «Nysa 325» у розных варыянтах кузаваў і з прывадам на 2 або 4 колы. На іх таксама выкарыстоўваліся дызельныя рухавікі Andoria 4C90, пры гэтым на машынах з прывадам 4х4, пабудаваных для выпрабаванняў, быў усталяваны рухавік ад легкавіка Polonez. Трансмісія паўнапрывадных версій была такой самай, як і ў прататыпаў PW-1 і PW-2, з якіх пазней паўстаў пазадарожнік Tarpan Honker.
Супрацоўніцтва PIMOT і НАМИ Сямейства лёгкіх грузавых аўтамабіляў грузападымальнасцю 1,5 т распрацоўвалася таксама і ў СССР. У ліпені 1982 года былі сфармуляваныя асноўныя тэхніка-эксплуатацыйныя патрабаванні да такога аўтамабіля. У () была створана спецыяльная група канструктараў для працы над машынай, таксама былі прыцягнуты спецыялісты Ульянаўскага аўтазавода. Для арганізацыі серыйнага выпуску планавалася пабудаваць у Кіравабадзе Азербайджанскай ССР буйное зборачнае прадпрыемства гадавой магутнасцю 40 тысяч машын.
У сакавіку 1984 года польскі Прамысловы інстытут матарызацыі (PIMOT) і савецкі Навукова-даследчы аўтамабільны і аўтаматорны інстытут (НАМІ) падпісалі пагадненне аб партнёрстве. У кола тэм, намечаных для супрацоўніцтва ўваходзілі ўдасканаленне рухавікоў, працы над непасрэдным упырскам паліва, аптымізацыя працэсаў у карбюратарных рухавіках, а таксама работы па ўстойлівасці і кіравальнасці аўтамабіляў. Кіраўніцтва Мінаўтапрама СССР таксама разглядала магчымасць усталявання на савецкую паўтаратонку рухавікоў 4С90. Разглядалася магчымасць сумеснай вытворчасці машын у СССР і Польшчы.
Супрацоўніцтва завяршылася ў 1987 годзе.
FS Lublin 33 (1993—1997) thumb|FS Lublin 3372
У 1991 годзе аўтамабілі абнавілі яшчэ раз, у такім выглядзе машыны і сталі на канвеер.
Вытворчасць «Люблінаў» пачалася 15 кастрычніка 1993 года. Нягледзячы на тое, што яшчэ ў 80-я гады былі распрацаваныя мадэлі з рознымі кузавамі і даўжынёй колавай базы, фабрыка не мела сродкаў на старт вытворчасці адразу ўсіх мадыфікацый. Стаўка была зроблена на самую простую версію шасі з кароткай колавай базай, трохмеснай кабінай і з бартавым кузавам (Lublin 3352) або кузавам-фургонам (Lublin 3372). Першыя суцэльнаметалічныя мікрааўтобусы-фургоны Lublin 3302 сышлі з канвеера ў 1994 годзе, але выпускаліся маласерыйна. Іх масавы выпуск пачаўся толькі ў верасні 1996 года. Каб задаволіць попыт на версію з закрытым кузавам у 1994 годзе з'явіўся Lublin 3392 — фургон на шасі мадэлі 3352 з пластыкавай надбудовай вытворчасці фірмы Moto-Sport (г. Аструда).
Яшчэ адной мадыфікацыяй быў рэанімабіль Lublin 3333, распрацаваны на базе фургона з падвышаным дахам. Медыцынскае абсталяванне ўключала дэфібрылятар, каталку, кардыялагічнае крэсла. Таксама мелася аптэчка і месца для куфраў. Выраблена каля 10 машын.
23 чэрвеня 1994 года быў выраблены 1000-ы аўтамабіль.
У 1995 годзе ўласнікам завода стала паўднёвакарэйская кампанія Daewoo. Інвестыцыі спрыялі далейшаму развіццю машыны і пашырэнню мадэльнага шэрагу. У 1996 годзе на «Любліны» пачалі ўсталёўваць турбіраваны рухавік 4CT90. У пачатку 1997 года пачаліся продажы мікрааўтобусаў з падвышаным дахам (Lublin 3384) і грузапасажырскіх версій (3322 і 3324). Апцыянальна сталі даступныя 5-ступеньчатая трансмісія і ўзмацняльнік рулявога кіравання.
Daewoo Lublin 2 (1997—1999) thumb|left|Daewoo Lublin II 21 сакавіка 1997 года быў прэзентаваны Lublin II. З'явілася новая рашотка радыятара, пярэдні бампер і шклоачышчальнікі, дзякуючы якім павялічылася плошча ачысткі лабавога шкла. Акрамя лёгкага фэйсліфтынгу, вонкава машына мала адрознівалася ад папярэдняй версіі, але была істотна ўдасканалена тэхнічна. Таксама цалкам змяніўся салон: новымі былі панэль прыбораў і рулявое кола (былі такія самыя, як на Polonez Plus), а таксама абіўка. Разам з мадэрнізацыяй пачаўся выпуск пасажырскіх мікрааўтобусаў, а ўвосень гама дапоўнілася мадыфікацыямі з падоўжанай колавай базай (3433 мм).
Мадэрнізацыя і пашырэнне мадэльнага шэрагу значна павялічыла цікавасць да мадэлі — калі ў 1996 годзе было выраблена 7686 машын, то ў наступным ужо 15754, з якіх 3543 пастаўлены на экспарт. Таксама вялася зборка ў Беларусі (БелАЗ, 1994—1999), Румыніі (, 1996—2001) і Чэхіі (, 1997—1999).
Lublin 3 (1999—2007) thumb|Daewoo Lublin 3 Паралельна са стварэннем новага пакалення мікрааўтобусаў, якое распрацоўвалася пад кодавай назвай LD-100, працягвалася мадэрнізацыя сямейства «Люблін» і ў красавіку 1999 года быў прадстаўлены Lublin 3. Для «тройкі» былі характэрны вялікія пярэднія вуглавыя ліхтары з паказальнікам павароту і габарытнымі агнямі. Капот і крылы атрымалі закруглены верхні кант. Акрамя таго з'явіліся паўторнікі паваротаў ад Polonez Plus і больш масіўныя карпусы люстэркаў. Усяго ў канструкцыю было ўнесена больш за 300 змен, большасць якіх датычылася канструкцыі аўтамабіля і былі накіраваныя на павышэнне трываласці. Сярод іншага: палепшаная антыкаразійная абарона, алюмініевы радыятар Delphi, каробка перадач Kia, новы гідраўзмацняльнік рулявога кіравання, удасканаленыя прывадны вал і заднія рысоры.
Планавалася, што гэта будзе апошняя мадэрнізацыя «Любліна», а ў сярэдзіне 2000 года паўстане аўтамабіль новага пакалення. Але ў 2000 годзе паўднёвакарэйскі канцэрн збанкрутаваў, а ў кастрычніку 2001 года было абвешчана аб банкруцтве яго польскай "дачкі" Daewoo Motor Polska. Даверным кіраўніком было прынята рашэнне аб здачы вытворчых магутнасцяў у арэнду. Цікавасць праявіў завод рухавікоў Andoria S.A., які ў красавіку 2002 года аднавіў вытворчасць аўтамабіляў «Люблін» пад уласнай маркай.
Пагадненне з кампаніяй Andoria скончылася праз два гады пасля яго падпісання — 31 снежня 2003 года. Новааб'яўлены тэндэр на набыццё права вытворчасці «Lublin 3» выйграў брытанска-расійскі кансорцыум . 9 лютага 2004 года завод пакінулі першыя аўтамабілі «Lublin 3» пад маркай Intrall.
thumb|left|Intrall Lublin 3 Mi Новы ўладальнік неўзабаве пасля аднаўлення вытворчасці абвясціў аб абнаўленні «Люблінаў». Мадэрнізаваная мадэль была прадстаўлена ў снежні 2004 года, а яе вытворчасць пачалася ў сакавіку 2005 года. Intrall Lublin 3Mi адрозніваўся новай рашоткай радыятара і круглымі фарамі. Суцэльнаметалічныя фургоны, комбі і мікрааўтобусы мелі таксама і круглыя заднія ліхтары. У мадэльным шэрагу з'явіўся рухавік Iveco аб'ёмам 2,8 л, а андрыхаўскі рухавік 4CT90 саступіў месца мадэрнізаванаму 4CTi90 з інтэркулерам.
Распрацоўка новага фургона , які быў прадстаўлены Інтралам ў 2006 годзе і ў перспектыве павінен быў замяніць «Люблін», фінансавалася за кошт абаротных сродкаў кампаніі, што негатыўна адбілася на фінансавым становішчы фірмы і перашкаджала набыццю кампанентаў, неабходных для ажыццяўлення бягучай вытворчасці. Кампанія павялічвала даўгі перад пастаўшчыкамі. У лістападзе 2006 года прыйшлося прыпыняць вытворчыя лініі, бо не ставала кампанентаў для канчатковай зборкі, а на складзе заставаліся недаўкамплектаваныя машыны. Тым часам банкамі было адмоўлена ў прадстаўленні крэдыту на фінансаванне абаротнага капіталу.
З-за фінансавых цяжкасцяў Intrall занадта позна пачаў працэдуру атрымання амалагацыі на Lublin 3 Mi з рухавіком, які адпавядаў стандарту выкідаў Еўра-4. Выпуск Lublin 3Mi з такімі рухавікамі пачаўся 14 сакавіка 2007 года, аднак усяго ў першым квартале 2007 года было выраблена толькі 39 аўтамабіляў класа Еўра-4. Спаду вытворчасці таксама паспрыяла памылковая цэнавая палітыка.
Вытворчасць аўтамабіляў вялася ў невялікай колькасці да мая, а ў кастрычніку 2007 года кампанія Intrall Polska была прызнана банкрутам.
+ Статыстыка вытворчасці ў 1999—2007 гг. 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 н.д. н.д. 1322 1932 н.д. н.д. 980 73
DZT Pasagon, Honker Van / Honker Cargo (2011—2016)
thumb|80px|Лагатып Honker У красавіку 2009 года ўладальнікам фабрыкі ў Любліне стала польская кампанія DZT Tymińscy (г. Семятычы).
16 верасня 2010 года быў прадстаўлены Pasagon. У параўнанні з «Люблінам», аўтамабіль атрымаў новы дызайн пярэдняй часткі. Вытворчасць мадэлі пачалася 3 студзеня 2011 года. Pasagon прапаноўваўся толькі ў варыянтах з доўгай колавай базай 3433 мм і дазволенай масай 3,5 т. з кароткай або дубль-кабінай, а таксама мікрааўтобус з нізкім і высокім дахам у варыянтах суцэльнаметалічны фургон альбо "комбі" (грузапасажырскі).