ShifCustom, раней вядомая як Yuri Shif Motorcycles (YSM) і Yuri Shif Custom (YSC) — кастам-майстэрня. Асноўны кірунак дзейнасці — стварэнне матацыклаў на індывідуальны заказ.
Першая майстэрня Усходняй Еўропы, якая заняла на чэмпіянаце свету па кастамайзінгу AMD у 2010 годзе 3-е месца ў агульным заліку і 1-е месца сярод матацыклаў з неамерыканскімі рухавікамі.
Гісторыя Юрый Шыф нарадзіўся 28 мая 1962 года ў Мінску. У юнацтве займаўся картынгам. Скончыў мінскую школу № 41, спрабаваў паступіць за фізічны факультэт БДУ, але ўрэшце спецыяльнай адукацыі не мае. Тры гады жыў у Ізраілі, у 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь. Займаўся продажам аўтамабіляў, перыядычна працаваў у сваіх нямецкіх бізнес-партнёраў, у тым ліку дапамагаў на спаборніцтвах іх гоначнай камандзеКорсак Вячеслав Изменяя пространство // Я № 4(10), май 2014. — С. 62-67. — С. 64. Потым кіраваў беларускай рэспубліканскай камандай ДТСААФ па картынгу, з якой перамог на чэмпіянатах Беларусі і Расіі ў 2000 годзе. Тым жа часам займаўся матацыкламі. Пэўны час пераймаў досвед на мотавыстаўках, у кастам-майстэрнях і мотаклубах у Германіі.Липкович Евгений Юрий Шиф: «Евреи не любят грязных рук» — jewish.ru, 07.09.2018
У 2002 годзе Юрый Шыф заснаваў у Мінску ўласную майстэрню ShifCustom. Аснову калектыва склалі былыя супрацоўнікі па картынгавай камандзе. З 2005 года майстэрня бярэ ўдзел у чэмпіянатах па кастамайзінгу, пазней і ў спаборніцтвах па зборцы матацыклаў па вачах гледачоў. Падчас будаўніцтва першага кастама ў 2003 годзе ў майстэрні працавала 4 чалавекі, на пачатак 2014 года — 10-15 чалавек. Уся работа ручная, у тым ліку не робяцца кампутарныя эскізы. Скураныя і некаторыя мастацкія элементы вырабляюць пабочныя вытворцы. Стварэнне кастамбайка займае ў сярэднім паўгода, адначасова майстэрня можа працаваць з пяццю праектамі.
Першы кастам — Silver Stork (2003). Таксама вядомы праекты матацыклаў Beast (2003), No Jokes, Time Machine (2007), Holey Boy, DUster, Gustav Skippone, The Machine, Abordage, Mad on Board, The fastest M1NSK, Ducati Shifter, Shifter, Little Queene, Ducati GT Shifter, Terminator, Ducky, Yuri Gagarin, Viktor Tsoi, Valery Chkalov, Episode 2, Ducati Bastardo, X-ride, Military Bike, Sun Hunter (2017), YSC Moto Guzzi (ён жа Iris, або Aviator; 2019), YSC Rocker C (2020) і аўтамабіляў ZAZhigalkaZAZ (2018), Muzzy (2018), трайк на базе BMW R 18 (2022). Некаторыя праекты створаны ў некалькіх асобніках, адрозных часта дробнымі дэталямі. Агулам да верасня 2010 было пабудавана каля 50https://interfax.by/news/avto/different-car/70382/ , да чэрвеня 2018 года — болей за 100https://auto.onliner.by/2018/06/17/ford-257 кастам-матацыклаў. Перыядычна майстэрня займаецца і рэстаўрацыяй аўтамабіляў. У 2024 годзе майстэрня прэзентавала праект складанага электрасамаката.
У 2007—2008 годзе Shif Custom рабіла рэстайлінг некалькіх мадэляў матацыклаў для Мотавелаhttps://interfax.by/news/avto/different-car/15149/ . Урэшце малой эксперыментальнай серыяй выраблена тры мадэлі — StreetFighter Shif Custom, M1NSK M4 200 Shif Custom і M1NSK M500 Shif Custom. Таксама былі планы стварэння новых мадэляў для лінейкі прадукцыі Мотавела, але развіцця гэты кірунак супрацоўніцтва не меў. Кіраўніцтва Мотавела аддала перавагу зборцы матацыклаў з азіяцкіх кампанентаў, на думку Юрыя Шыфа, бо ў Беларусі няма палітычнай волі стварыць спрыяльныя умовы уласным вытворцамКорсак Вячеслав Изменяя пространство // Я № 4(10), май 2014. — С. 62-67. — С. 66-67.. Аднак супрацоўніцтва Shif Custom з Мотавела па іншых кірунках працягвалася прынамсі да 2015 года.
У 2009—2011 гадах Юрый Шыф брау ўдзел у праекце .
У 2011 годзе Юрый Шыф прыняты ў Беларускі саюз дызайнераў. У 2016 годзе з праектамі ShifCustom уключаны у даведнік значных асоб сучаснага беларускага дызайна (агулам 309 асоб)Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы. — Мн.: Беларускі саюз дызайнераў, 2016. — 548 с. — 70х100х12, тыр. 2000, м.п. — ISBN 978-985-6534-26-6. Як эксперт журы бярэ ўдзел у галіновых мерапрыемствах, у тым ліку Мотопарк-2011 (Масква), IMIS-2014, 2015 (СПб), Harley Days 2016 (СПб), Мотавелаэкспа-2017 (Мінск), Мотодрайв-2018 (СПб) і інш.
На думку Юрыя Шыфа, развіццё скіравана ў бок электрабайкаў, таму ён разглядае перспектывы стварэння лёгкіх электрычных транспартных сродкаў — самакатаў, веласіпедаў, электрамабіляў, наступным крокам, магчыма, беспілотных матацыклаў.
Удзел у чэмпіянатах +ГодЧэмпіянатКласУзнагародаПраект2016World Championship of Custom Bike BuildingFreestyle Class Results10 месцаDucky2016World Championship of Custom Bike BuildingModified Harley-Davidson Class Results4 месцаYuri Gagarin2016Italian ChampionshipBest radical special1 месцаDucky2016Motor Bike ExpoChampionship1 месцаDucky2015Biker Build OffАгульны залік1 месцаDucky2014World Championship of Custom Bike BuildingFreestyle Class Results13 месцаTerminator2014Germany’s CustombikeBest Radical1 месцаTerminator2013Custom&Tuning ShowBest of Show1 месцаDucati GT Shifter2013Custom&Tuning ShowЛепшы метрычны праект1 месцаDucati GT Shifter2013Custom&Tuning ShowЛепшы мадыфікаваны Harley-Davidson1 месцаLittle Queene2013World Championship of Custom Bike BuildingStreet Performance Class Results2 месцаShifter2012Germany’s CustombikeBest Cafe Racer1 месцаDucati Shifter2012Intermot Custombike ChampionshipCafe Racer1 месцаDucati Shifter2012RuRiders Custom&Tuning ShowНароджаны ў СССР1 месцаThe fastest M1NSK2012RuRiders Custom&Tuning ShowМетрычны матацыкл1 месцаThe fastest M1NSK2011Super RallyBest Softail1 месцаAbordage2011Super RallyBest of Show1 месцаAbordage2010Moto Bike ExpoBest of Show1 месцаDUster2010RuRiders Custom&Tuning ShowЛепшы метрычны праект1 месцаDUster2010AMD World Championship of Custombike BuildingMetric World Championship1 месцаThe Machine2010AMD World Championship of Custombike BuildingАгульны залік Freestyle Class3 месцаThe Machine2010Germany’s CustombikeBest Engineering1 месцаThe Machine2010Germany’s CustombikeBest of Show1 месцаThe Machine2010European Championship of Custom Bike BuildingFreestyle Class Results17 месцаDUster2010European Championship of Custom Bike BuildingFreestyle Class Results22 месцаGustav Skippone2009RuRiders Custom&Tuning ShowТры колы1 месцаEpisode 22009RuRiders Custom&Tuning ShowМадыфікаваны Harley-Davidson1 месцаValery Chkalov2009Germany’s CustombikeBest Streetfighter1 месцаDUster2008RuRiders Custom&Tuning ShowСпецыяльны прыз «За ўклад у расійскі кастамайзінг»2007European Championship of Custom Bike BuildingFreestyle Class Results21 месцаTime Machine2007Mirax Custom ShowІнавацыйны праект1 месцаTime Machine2007Mirax Custom ShowV-Twin1 месцаHoley Boy2007RuRiders Custom&Tuning ShowЛепшы кастам1 месцаTime Machine2007Germany’s CustombikeBest Craziest Bike1 месцаTime Machine2006RuRiders Custom&Tuning ShowBest in Show1 месцаNo Jokes2006European Championship of Custom Bike BuildingFreestyle Class Results53 месцаNo Jokes
Праекты
The Machine Бронзавы прызёр чэмпіяната свету па кастамайзінгу ў США AMD World Championship of Custom Bike Building 2010 і іншых міжнародных конкурсаў. У аснове кастама — савецкі рухавік К-750 об’ёмам 1500 куб.см., для павелічэння магутнасці абсталяваны шрубавым кампрэсарам.
Паводле Юрыя Шыфа, ідэя з’явілася маем 2009 года, як «даніна павагі энтузіястам і рамантыкам хуткасці ўсіх пакаленяў». Створаны 2010 годам, што заняло толькі 2 месяцы. Унікальнасць «The Machine» ў тым, што цалкам такой самы матацыкл мог быць створаны і 70 гадоў таму. Інжынерныя, тэхнічныя і канструктарскія рашэнні ў ім ужыты менавіта таго часу.
Silver Stork Silver Stork («Срэбны бусел») — першы буйны праект ShifCustom, створаны на заказ Уладзіміра Сівакова. Донарам быў Harley-Davidson. Усе дэталі матацыкла, апроч колаў і рухавіка — унікальныя, вырабленыя на заказ у адзіным асобніку. У аснове сілавой устаноўкі — матор RevTech з 6-скораснай каробкай перадач і счапленнем Belt Drivers. На стварэнне матацыкла пайшло 9 месяцаў. Матацыкл назвалі «супер-сенсацыяй з Мінска», і менавіта яго стварэнне прынесла майстэрні ShifCustom вядомасць.
Silver Stork можа эксплуатавацца па звычайных дарогах.
Terminator Кастам прысвечаны фільму Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар». Сабраны за 2,5 гады з нержавеючай сталі і алюмінія, у аснове — сілавая ўстаноўка Harley-Davidson. У майстэрні ShifCustom спецыяльна былі выраблены маятнік, вілка, рама і падрамнік. Стылістыка матацыкла натхнёна робатам Terminator T 700. Кузаў не афарбаваны. Упершыню кастам прадстаўлены публіцы на Еўрапейскім чэмпіянаце па кастамайзінгу World Championship Of Bike Building у Кёльне.
Тэхнічныя характарыстыкі аб’ём рухавіка — 1,6 л вага — 350 кг даўжыня — 2,78 м
М1NSK М4 200 M1NSK М4 200 упершыню прадстаўлены ў міжнародным мотасалоне Eicma 2011. Матацыкл завода М1NSK, у стварэнні якога брала ўдзел ShifCustom. Магутнасць — 13,5 к.с. пры 8500 аб/мін, расход паліва — 3 літры на 100 км. Кастам пабудаваны ў стылі 1950-х гадоў, але абсталяваны сучаснай тармазной сістэмай. p. 4.
Ducati GT1000 Shifter Стыль кастама адсылае да гоначных матацыклаў 1970-х гадоў. Упершыню праект прадстаўлены на выстаўцы ў Кёльне ў 2012 годзе, дзе перамог у намінацыі Best Cafe Racer.
Донарам быў італьянскі матацыкл Ducati GT1000. Спецыяльна для гэтага праекта былі выраблены руль, мацаванне акумулятара, абцякальнік, крылы і паліўны бак, удасканалена выхлапная сістэма. Арыгінальны рухавік Duсati ў кастаме захаваны, пярэдняя і задняя падвеска вытрыманы ў крацістым дызайне Duсati.
Адначасова з Ducati GT1000 Shifter ствараўся кастам Duсati Monster MS4 R, аналагічнага стылю. Абодва праекты рэалізаваны за 12 месяцаў.
Yuri Gagarin Tribute bike (байк-прысвячэнне), паводле Юрыя Шыфа, прысвечаны не асобе Гагарына і не касманаўтыцы, а эпосе агулам. Стваральнік лічыць яго адным з лепшых сваіх матацыклаў.
Нягледзячы на прысвячэнне эпосе 1960-х гадоў, матацыкл тэхналагічна сучасны. У аснове — рама Harley-Davidson Softail і рухавік Harley-Davidson Twin Cam з шасціступеньчатай каробкай перадач. Уся механіка размешчана ўнутры корпуса, дэталі якога, уключаючы бак, крылы, дыскі і вілка, былі выраблены на заказ.
Корпус выраблены з неафарбаванага алюмінія, пакрыты дызайнерскім роспісам Уладзіміра Цэслера. Шрыфт, якім напісана назва кастома, натхнёны афармленнем савецкіх плакатаў. На заднім шчытку размешчана цытата з запіскі Юрыя Гагарына, напісанай ім пасля першага палёту ў космас.
Студзенем 2018 года Yuri Gagarin быў «матацыклам тыдню» паводле амерыканскага рэсурса RideApart.
Ducky Кастам-пераможац еўрапейскага Biker Build Off 2015. Матацыкл сабраны за 3 дні проста падчас фестывалю. Пазней стаў прызёрам многіх еўрапейскіх і міжнародных конкурсаў. Названы ў гонар гумавай качачкі ў матацыклетным шлеме — талісмана майстэрні ShifCustom.
Ducky — гоначны матацыкл, натхнёны рарытэтным флэт-трэкерам Cyclone Board Track Racer 1915 і французскім матацыклам маркі Buchet, створаным у пачатку XX ст. Кастам спалучае рысы матацыклаў-кафэрэйсераў і борттрэкераў, папулярных у XX ст. і ствараных спецыяльна для гонак.
Руль кастама, паводле канонаў гоначных матацыклаў, апушчаны нізка, а падножкі аднесены назад. Кубкападобная фара, вузкі паліўны бак і адзіночнае сядзенне таксама абумоўлены гоначнай мадэллю рэтра-матацыкла. Спецыяльна для кастама была выраблена паралелаграмная вілка, якія ўсталёўваюцца на борттрэкерах.
Рухавік Ducky — моцна ўдасканалены матор Harley Davidson Ironhead 1978, каробка перадач Harley-Davidson WLA 1939 года.
Ё-мабіль