Вастракі́льніца чарнеючая (Lembotropis nigricans) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Моцна галінасты ад асновы куст вышынёй 50—80 см. Галінкі прамыя, узыходныя, зрэдку валасістыя, з тонкімі жалабкамі. Лісце чаргаванае, трайчастае, на чаранках, з непрыкметнымі прылісткамі. Лісцікі эліпсоіднай формы, голыя і цёмна-зялёныя зверху, апушаныя і святлейшыя знізу. Кветкі з пяццю пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, з прыемным пахам, па 10—25 у коласападобных суквеццях. Плод — струк лінейна-ланцэтнай формы, укрыты прыціснутымі валаскамі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Расце ў хваёвых лясах і хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні.

Дэкаратыўная расліна.

Літаратура  — С. 420.

Спасылкі

Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH Flora Europaea // Royal Botanic Garden Edinburgh

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны