Эдуард Аляксандравіч Зубялевіч (, г. Ульянаўск, Ульянаўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1961—1968 гадах працаваў у Кемераўскім філіяле «Кемераваграмадзянпраект». У 1968—1972 гадах у інстытуце «Мінскпраект»; у 1972—1979 гадах у Мінскім абласным філіяле «Белдзяржпраекта» (пазней «Мінскграмадзянпраект»); у 1979—1996 гадах у інстытуце «Белжылпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: праект забудовы мікрараёна ў Заіскіцімскай частцы г. Кемерава (1964, пабудаваны ў 1965); праект дэталёвай планіроўкі горада Ленінск-Кузнецкі Кемераўскай вобласці (1965, пабудаваны ў 1969; сааўтар Графаў); навучальны комплекс на 3200 студэнтаў на скрыжаванні вул. Чырвонаармейская і П. Лумумбы ў г. Кемерава (1966, пабудаваны ў 1967, у сааўтарстве А. Палтаўцавым); жылы дом на плошчы Ванеева (1968); 426-кватэрны жылы дом у жылым раёне Серабранка, па праспект Ракасоўскага, 145, распрацоўка варыянтаў убудаваных у 1-ы паверх прадпрыемстваў гандлю для жылых дамоў серыі (1971, пабудаваны ў 1974); інтэрнат Белдзяржуніверсітэта па вул. Кастрычніцкай, 2 (1972, пабудаваны ў 1974; у сааўтарстве з Ю. Грыгор’евым, пры ўдзеле Гразнова), праект паўторна выкарыстаны для будаўніцтва інтэрната па пр. Пераможцаў, 60; ПКБ Мінсельбуда БССР па вул. Серафімавіча, 11 (1978, пабудаваны ў 1979, у сааўтарстве з У. Старчанкам) — усе ў Мінску; гасцініца на 100 месцаў на скрыжаванні вул. 40 гадоў Кастрычніка і праспекта Міру ў г. Жодзіна (1977), паліклініка ў Жодзіне (1979); жылы дом з ювелірнай крамай па вул. Вялікі Гасцінец, 94 у г. Маладзечна (1976, пабудаваны ў 1977, у сааўтарстве з А. Дрэйцарам), рэканструкцыя музея Ф. Э. Дзяржынскага ў г.п. Івянец Валожынскага раёна (1978); жылы дом па вул. Пухавіцкай, 5 у мікрараёне Лошыца (1993, пабудаваны ў 1994, сааўтар Яскевіч); рэканструкцыя жылога дома па вул. Паліграфічнай 2, 4, 6 (1990, будаўніцтва 1993) — усе ў Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Кемерава Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна