Пётр Ма́лінк (, 27 ліпеня 1931, Лоза, Лужыца, Германія — 28 жніўня 1984, Будзішын, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкі пісьменнік, літаратурны крытык, педагог, перакладчык і драматург. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Біяграфія Нарадзіўся 27 ліпеня 1931 года ў сербалужыцкай вёсцы Лоза у сям’і лютэранскага святара. З 1941 па 1948 год пражываў у Бескаве, куды ў 1941 годзе нацысцкімі ўладамі быў высланы яго бацька. У 1951 годзе скончыў Сербалужыцкую вышэйшую школу ў Будзішыне, пасля чаго стаў выкладаць нямецкую і лужыцкія мовы. У 1955 годзе па палітычных прычынах пераехаў у вёску Мінакал, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Сербалужыцкай моўнай школе. З 1960 года па 1976 год працаваў лектарам у выдавецтве «Домавіна». З 1963 года па 1968 год вывучаў культуралогію ва Ўніверсітэце імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. З 1976 года працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства (сёння — Сербалужыцкі інстытут).

За сваю літаратурную дзейнасць быў двойчы ўдастоены Літаратурнай прэміі Домавіны (1962, 1967) і прэміі імя Якуба Чышынскага (1970).

Пахаваны на Тухорскіх могілках у Будзішыне.

Сачыненні

Rebel Jan Cuška, п’еса, 1957; Wotprošenje, драма ў чатырох дзеях, 1961; Dwě horšći pěska, раман, 1964; Nócny pacient, п’еса, 1966; Wotmołwa, драма ў пяці дзеях, 1973; Wuj Šmitka ze Sibirskeje, драма ў пяці дзеях, 1976;

Літаратура

Malink, Pětr. W: Helmut Kaltšmit: Leksikon awtorow serbskich knihow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1979, str. 74sl. Malink Pětr, Encyklopedia PWN

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі Германіі Катэгорыя:Педагогі Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Германіі