Залаты партыйны знак НСДАП (. Goldenes Ehrenzeichen der NSDAP) — знак узнагароды найстарэйшых сяброў нацысцкай партыі.
Гісторыя значка Афіцыйная назва — Залаты ганаровы знак НСДАП. 9 лістапада 1933 года па наказу Адольфа Гітлера з нагоды адзначэння дзясятай гадавіны Піўнога путчу. Залатым знакам павінны былі быць узнагароджаныя першыя 100 000 сяброў партыі, якія былі ў ёй бесперапынна з 1925 года.
Таксама знакам маглі быць узнагароджаны асобы, якія не з’яўляюцца сябрамі НСДАП, але маюць выдатныя заслугі перад рухам і служаць дасягненню яго мэт. Такім чынам былі ўхваленыя толькі 20,487 мужчын і 1,795 жанчын (не ўлічваючы асоб, узнагароджаных асабіста Гітлерам).Angolia 1989, pp. 178—179.
Пры ўзнагароджанні старога сябра партыі («старога змагара») на адваротным боку значка ставіўся партыйны нумар, а пры ўзнагароджанні за асабістыя заслугі (па меркаванні Адольфа Гітлера) на зваротным боку значка ставіліся ініцыялы «A. H.» і дата ўзнагароджання.
Вянок вакол значка зроблены з золата. Знак уручаўся двух памераў: 30,5 мм для ўніформы і ўрачыстых выпадкаў і 24 мм для паўсядзённай адзежы.
У знака таксама мелася мянушка — «Залаты фазан». Пасля таго як Адольф Гітлер прыйшоў да улады ў 1933 годзе, адбыўся наплыў заяў ад насельніцтва ўступіць у шэрагі нацысцкай партыі.
Партыйны знак Адольфа Гітлера меў нумар «1». Ён аддаў яго Магдзе Гебельс у сваім бункеры за некалькі гадзін да самазабойства.
У 2005 годзе копія (па іншых звестках — арыгінал) залатога партыйнага знака А. Гітлера за нумарам «1» была скрадзеная з выстаўкі, прысвечанай 60-й гадавіне сканчэння Другой сусветнай вайны ў РасііJeremy Page, Luba Vinogradova Trophy hunter steals Hitler badge // Times, 19.11.2005.
Гл. таксама
Стары змагар Нямецкі крыж
Літаратура
Angolia, John. For Führer and Fatherland: Political & Civil Awards of the Third Reich. — R. James Bender Publishing, 1989. — ISBN 978-0-912-13816-9. Doehle, Heinrich. Medals & Decorations of the Third Reich: Badges, Decorations, Insignia. — Reddick Enterprises, 1995. — ISBN 0962488348. Lumsden, R. (2001). Medals and Decorations of Hitler’s Germany. Osceola, Wisconsin: MBI Publishing Company
Спасылкі
Залаты партыйны знак Залаты партыйны знак НСДАП
Катэгорыя:Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя Катэгорыя:Узнагароды Трэцяга Рэйха