«Юна́цкі спе́ўнік» (арыгінал: юнацкі сьпеўнік) — зборнік песень Беларускага саюзу моладзі, які быў выдадзены ў пачатку 1944 года ў Мінску.

Гісторыя стварэння На просьбу Міхася Ганька ў 1943 годзе кампазітарам Міколам Шчагловым-Куліковічам быў падрыхтаваны «Юнацкі сьпеўнік». Там амаль усе песні былі старыя, даўнейшыя. Была вялікая патрэба стварыць новыя. Знайшлося нямала і паэтаў, і кампазітараў, якія працавалі ў гэтым напрамку, і маладзёвых патрыятычных песняў за кароткі час было створана каля дзесяці. У тым ліку «Марш маладых», марш «Зважай», «Беларусь». Гімнам СБМ лічылася песня Альбіна Стэповіча «Беларусь перадусім».

Змест

Спеўнік складаецца з 31 старонкі. Да кожнай песні ёсць малюнак. На вокладцы намаляваны герб СБМ. Усяго ў зборніку 20 песень з нотамі да іх. Частка песень былі народнымі, частка былі вершамі, пастаўленымі на музыку, альбо песнямі, напісанымі ўжо падчас вайны.

Спіс песень

Мы выйдзем шчыльнымі радамі (беларускі народны гімн) Люблю наш край Беларусь наша маці-краіна Пагоня Беларуская зямліца Мы — моладзь Пойдзем, пойдзем Марш арлянятаў Кінь вечны плач У гушчарах Наша мэта Да моладзі Беларусь перадусім Застольная песня Слуцкія ткачыхі Купалінка А мы ляда капалі Чачотачка Бульба Лявоніха

Аўтары песень

Тэксты

Макар Краўцоў Максім Багдановіч Канстанцыя Буйло Наталля Арсеннева Аляксандр Пшчолка Міхась Кавыль В. Э. Н. Альбін Стэповіч Народны фальклор

Музыка

Уладзімір Тэраўскі Мікалай Шчаглоў М. Маўсон Аляксей Туранкоў Альбін Стэповіч Мікола Равенскі

Малюнкі На жаль, не вядома, хто маляваў да кнігі.

Цікавыя факты

Экзэмпляр «Юнацкага сьпеўніка» захоўваецца ў Бібліятэцы Францішка Скарыны ў Лондане. Частка песень з кнігі былі выкананы аматарамі ў межах праекта «Беларус на варце» і гуртамі «Молат», «P.D. SS. Totenkopf», «N.R.M.», «Унія» і іншымі.

Спасылкі Юнацкі спеўнік у электронным выглядзе Гістарычная даведка пра спеўнік

Пра праект «Беларус на варце»

Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Саюз беларускай моладзі Катэгорыя:Кнігі 1944 года Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:1944 год у музыцы