Касцёл Божай Міласэрнасці — каталіцкі храм у горадзе Асіповічах Магілёўскай вобласці.
Гісторыя Парафія, заснаваная ў ХХ стагоддзі, у савецкі час была ліквідавана. Існаваў касцёл, спраўляць набажэнствы прыязджалі ксяндзы з Бабруйска, Слуцка і іншых мясцін Беларусі. Апошнім быў ксёндз Малыніч.
Парафія была адроджана толькі ў 90-х гадах XX стагоддзя. Спачатку была пабудавана капліца, а ў 1999 годзе распачалося будаўніцтва новага касцёла. Вялікі ўклад у будаўніцтва касцёла ўнеслі айцы францысканцыhttp://old.catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/117113-asipowiczy.html.
Касцёл быў адкрыты на Каляды ў 2005 годзеhttps://radzima.org/be/fota/33699.html.
Спасылкі Асіповічы — парафія Божай Міласэрнасці — http://catholic.by/
Гл. таксама Бабруйскі дэканат
Катэгорыя:Касцёлы Асіповіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:2005 год у Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Храмы Асіповічаў