Касцёл Божага Цела — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Беразінскае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Гісторыя парафіі пачалася ў маі 2005 года. 7 ліпеня адбылася дзяржаўная рэгістрацыя парафіі ў пасёлку Беразінскае. Багаслужэнні праходзілі ў падвале трохпавярховага дома па вуліцы Кастрычніцкай.

У 2009 годзе пачалося будаўніцтва будынку касцёла. Узвядзенне сценаў і даху было завершана ў 2011 годзе. Цалкам будаўніцтва касцёла завяршылася ў 2013 годзе. 31 жніўня 2013 года касцёл асвяціў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Гл. таксама Маладзечанскі дэканат

Спасылкі Беразінскае — парафія Божага Цела на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Беразінскае Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:2013 год у Беларусі