Леанід Гаўрылавіч Чу́брыкаў (; ) — вучоны ў галіне электронікі, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Акунёва Сібірскага края РСФСР (зараз у Прамышленнаўскім раёне Кемераўскай вобласці Расіі). Скончыў 6 класаў школы, Чымкенцкае рамеснае вучылішчаСайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У лютым 1944 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Скончыў Акруговыя курсы радыётэлеграфістаў і ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, Германіі. У 1958 годзе скончыў радыётэхнічны факультэт Свярдлоўскага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка». У 1958—1964 гадах Л. Г. Чубрыкаў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка ва Уральскім філіяле Акадэміі навук СССР. У 1962 годзе скончыў Універсітэт марксізма-ленінізма, у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1964—1973 гг. на пасадзе дацэнта кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў Жданаўскага металургічнага інстытута, у 1973—1975 і 1978—2014 гадах у Гомельскім філіяле Беларускага політэхнічнага інстытута (сучасны Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога) на пасадах дацэнта, прафесара кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі» энергетычнага факультэта. У 1975—1977 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыяй ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце методыкі і тэхнікі разведкі у горадзе Рэчыца (Гомельская вобласць), у 1977—1978 гадах загадчыка кафедрай ў Краматорскім індустрыяльным інстытуце.

Навуковая дзейнасць Круг навуковых інтарэсаў Л. Г. Чубрыкава — электроніка, аўтаматыка, фізіка, біялогія, медыцына, анкалогія. Аўтар шэрагу кніг, манаграфіі, аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага: Скоростные фильтры сигналов — Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2000.; Сущность раковых болезней — Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2004. ISBN 985-420-240-2; Всемирный Закон Развития. Вселенная. Болезни и Жизнь. — Гомель: Полеспечать, 2015.; Основы промышленной электроники: Учебное пособие для вузов. — Гомель, 2003.; Мой путь в науку — Гомель, 2006. — Вып. 3: Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 284—287.

Узнагароды Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублiкі Беларусь» Прэмія імя П. В. Сухога (2002). Таксама мае баявыя і юбілейныя ўзнагароды.

Літаратура

Спасылкі Чубриков Леонид Гаврилович // Сайт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога Сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Не стареют душой ветераны // Гомельский областной комитет профсоюза работников образования и науки Чубрыкаў, Леанід Гаўрылавіч (доктар тэхнічных навук; электроніка; нар. 1926) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі