Галіна Аляксандраўна Калоева (нар. , г. Брэст) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1971—1977 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект»; у 1977—1991 гадах галоўны ландшафтны архітэктар — намеснік галоўнага архітэктара горада Магілёўскага гарвыканкама; у 1991—1996 гадах дызайнер малога прадпрыемства «Стэфанія»; у 1996—2004 гадах намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама; з 2004 года галоўны архітэктар Магілёўскага гарадскога ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Праектнае спецыялізаванае бюро».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, пасля рэарганізацыі — Беларускага саюза архітэктараў; саветнік Беларускага акадэмічна цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры з 2008 года.
Творчасць
Аўтар праекта па вуліцы Сіманава.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (1998), граматай Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2008).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя